Эўбэя
Эўбэя або Нэграпонт (па-грэцку: Εΰβοια) — найбольшы з астравоў Грэцыі ў Эгейскім моры, адлучаецца на поўначы ад берагоў Паўднёвай Тэсаліі Трыкерыйскім пралівам, на захадзе ад Атыкі, Бэотыі і Лякрыды — пралівамі Таляктыйскім і Эўрыпам. Мае доўгую і складаную гісторыю.
Эўбэя | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | востраў |
Уваходзіць у | Эгейскія астравы[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Халькіда |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 1743 м |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьПлошча паверхні востраву — 3.681 км², даўжыня 158 км, шырыня ня больш 40 км. Цягнецца на 170 км уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Балканскага паўвостраву, зь якім злучаны мостам.
Берагі абрывістыя, рэльеф горны (вышэй да 1743 м, гара Дырфіс), разьвіты карст. Міжземнаморскія хмызьнякі, лясы.
Вырошчваюць пшаніцу, вінаград, аліўкавыя гаі.
Галоўны горад — Халькіс.
Літаратура
рэдагаваць- Эўбея // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — 472 с. — ISBN 985-11-0295-4
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |