Лео Таксыль
Лео́ Таксы́ль (па-француску: Léo Taxil), сапраўднае імя Габрые́ль Антуа́н Жага́н-Пажэ́с (па-француску: Gabriel Antoine Jogand-Pagès; 1854—1907) — францускі пісьменьнік і журналіст, яркі прадстаўнік францускага пісьменьніцтва.
Лео Таксыль | |
па-француску: Léo Taxil | |
Лео Таксыль | |
Дата нараджэньня | 21 сакавіка 1854[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 31 сакавіка 1907[1] (53 гады) |
Месца сьмерці | |
Грамадзянства | Францыя |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, выдавец, пісьменьнік, навэліст, proofreader |
Псэўданімы | Léo Taxil[2] |
Дзяцінства
рэдагавацьНарадзіўся ў Францыі ў 1854 годзе. Свае дзяцінства, юннацтва й вучобу Л. Таксыль правёў у езуіцкае калегіі. Іх асяродзьдзе прывяло Л. Таксыля да мысьлі, што ўся каталіцкая царква крывадушная ўстанова й усё жыцьцё Л. Таксыль яе ненавідзеў.
Творчасьць
рэдагавацьТворчая дзейнасьць Л. Таксыля прыпала на гады барацьбы ў Францыі паміж народапраўцамі і прыхільнікамі каралеўскае ўлады. Пасьля паражэньня Францыі ў вайне з Прусыяю й падзеньня ўлады Напалявона Трэцяга разгарэлася вострая барацьба за будучы дзяржаўны лад Францыі. У канцы 1870-ых гадоў барацьба закончылася перамогаю народапраўцаў. Пачаліся ганеньні на прыхільнікаў каралеўскае ўлады і блізкае да іх каталіцкае царквы. Езуіты былі забароненыя. У Францыі вучоба дзяцей была перададзеная дзяржаўным установам, а каталіцкая царква была адсунутая ад вучобы дзяцей. Каталіцкая царква доўга была супраць новага ладу Францыі. Толькі ў 1890 годзе кардынал Лявэжэры, са згоды папы Льва ГІ, прасіў каталікоў прызнаць дзяржаўны лад краіны.
Л. Таксыль пачаў падтрымліваць народапраўцаў, якія перамаглі ў барацьбе за ўладу. Ён выдаваў кнігі, якія высьмейвалі каталіцкую царкву, паказвалі яе крывадушніцтва, злачынствы. З 1879 году Л. Таксыль выдаў некалькі твораў:
- «Плоцкія паводзіны папы Пія 9»
- «Сын езуіта»
- «Сямейства Борджыя»
- «Атруціцель Леў ГІ і пяць мільёнаў канонікаў»
- «Эвангельле бавіць, або жыцьцё Ісуса Хрыста»
- «Сьвяшчэнны вяртэп»
Усе кнігі сталі добра вядомымі ў Францыі, бо ў іх было многа высьмейваньня, апісаньня насільства, забойства, плоцкія чыны каталіцкіх і хрысьціянскіх сьвяшчэнікаў. Большасьць чынаў не пацьвярджаецца ніякімі доказамі, але яго творы карысталіся любоўю ў атэістаў.
У СССР творы Л. Таксыля перавыдаваліся[3] аж да распаду СССР. Напрыклад, у БССР выдавалася кніга «Сьвяшчэнны вяртэп» ў 1987 годзе накладам 200 000 асобнікаў[4]. Яе выкарыстоўвалі ў барацьбе з хрысьціянствам і для далейшага распаўсюджаньня атэізму ў СССР.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Bibliothèque nationale de France Taxil, Léo // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Bibliothèque nationale de France Record #12181141c, Record #154854653, Record #15489289h, Record #14941370b, Record #10371852t // BnF catalogue général (фр.) — Paris: BnF.
- ^ Таксиль, Лео Священный вертеп. — Масква: Политиздат, 1965. — 544 с.
- ^ Таксиль, Лео Священный вертеп. — Менск: Беларусь, 1987. — 510 с. — 200 000 ас.