Леапольд II (імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі)
Леапольд II (5 траўня 1747 — 1 сакавіка 1792; па-нямецку: Leopold II) — кароль Нямеччыны (рымскі кароль) з 1790 году, абраны імпэратарам Сьвятой Рымскай імпэрыі нямецкай нацыі 30 верасьня 1790 году, трэці сын Франца I і Марыі Тэрэзіі.
Леапольд II Leopold II | |
Імпэратар Сьвятой Рымскай імпэрыі | |
---|---|
Каранацыя | 9 кастрычніка 1790, Франкфурт |
Папярэднік | Ёзэф II |
Наступнік | Франц II |
Кароль Вугоршчыны і Харватыі | |
Каранацыя | 15 лістапада 1790, Прэсбург |
Папярэднік | Ёзэф II |
Наступнік | Франц II |
Кароль Багеміі | |
Каранацыя | 6 верасьня 1791, Прага |
Папярэднік | Ёзэф II |
Наступнік | Франц II |
Вялікі герцаг Тасканы | |
Папярэднік | Франц I |
Наступнік | Фэрдынанд III |
Асабістыя зьвесткі | |
Імя пры нараджэньні | Пэтэр Леапольд Ёзэф Антон Ёахім Піюс Ґотард |
Нарадзіўся | 5 траўня 1747, Вена |
Памёр | 1 сакавіка 1792 (44 гады), Вена |
Дынастыя | Габсбургі |
Жонка | Марыя Луіза Гішпанская |
Бацька | Франц I |
Маці | Марыя Тэрэзія |
Узнагароды | |
Подпіс |
Нарадзіўся ў Вене. Пасьля сьмерці другога сына, Карла, быў прызначаны ў пераемнікі бацькі на тасканскім пасадзе, і пасьля сьмерці бацькі, 18 жніўня 1765 году, уступіў у кіраваньне Тасканай пад імем Пятра Леапольда І (П’етра Леапольда I). Спачатку пад кіраўніцтвам давераных імпэратрыцы, маркіза Бота і графа Розэнбэрга, пасьля самастойна, Леапольд праводзіў умераныя, але пасьлядоўныя рэформы.
У 1790 годзе Леапольд успадкаваў імпэратарскую карону пасьля бязьдзетнага брата. Дзяржава знаходзілася у поўным разладаваньні. Леапольд прыклаў значныя намаганьні да заспакаеньня саслоўнага, нацыянальнага і клерыкальнага незадавальненьня. Паўстаньне ў Бэльгіі і Вугоршчыне было задушана; Рэйхэнбахскай дамовай (ліпень 1790) атрымалася ўтрымаць Прусію ад набыткаў у Польшы; аўстра-турэцкая вайна скончылася ў 1791 годзе Сыстоўскім мірам.
Да Вялікай францускай рэвалюцыі Леапольд, хоць і брат Марыі-Антуанэты, ставіўся насьцярожана, і толькі пасьля спробы ўцёкаў караля згадзіўся спачатку з прускім паслом Бішафвэрдэрам, потым з самім Фрыдрыхам Вільгэльмам II, на пільніцкім зьезьдзе, адносна абаронча-наступальных дзеяньняў супраць Францыі. З прыняцьцем францускай канстытуцыі Людовікам XVI (14 верасьня 1791 года) Леапольд абвясьціў мэту пагадненьня папярэдне дасягнутай. Новыя цяжкасьці прывялі да саюзу нямецкіх дзяржаваў 7 лютага 1792 году; але і зараз Леапольд думаў болей аб абароне. Пасьля абвяшчэньня вайны з боку Францыі Леапольд нечакана памёр 1 сакавіка 1792 году.
- ^ а б в г Leopold II // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б в г Lundy D. R. Leopold II von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage (анг.)
- ^ а б в г Leopold II. (Heiliges Römisches Reich) // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Deutsche Nationalbibliothek Record #118571877 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.