Канстантын фон Ноц (па-нямецку: Konstantin von Notz; нар. 21 студзеня 1971, Мёльн, Шлезьвіг-Гальштайн, Заходняя Нямеччына) – нямецкі юрыст і палітык. Дэпутат Бундэстагу з 2009 году ад партыі «Саюз 90/Зялёныя».

Канстантын фон Ноц
Дата нараджэньня 21 студзеня 1971(1971-01-21)[1][2] (54 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, адвакат, юрыст
Сябра ў German Parliamentary Committee investigation of the NSA spying scandal[d]
Бацька Фрыдгэльм фон Ноц(de)
Сайт von-notz.de (ням.)

Раньняе жыцьцё й адукацыя

рэдагаваць

Нарадзіўшыся адным з двух сыноў нямецкага юрыста Фрыдгэльма фон Ноца, Канстантын вырас у Гамбургу й Франкфурце-на-Майне. Ён вывучаў права ў Гайдэльбэрскім унівэрсытэце з 1993 па 1998 год.

Палітычная кар’ера

рэдагаваць

Фон Ноц стаў дэпутатам Бундэстагу паводле вынікаў парлямэнцкіх выбараў у Нямеччыне 2009 году(be). У свой першы заканадаўчы тэрмін з 2009 па 2013 год працаваў у Камітэце ўнутраных справаў і быў прэс-сакратаром сваёй парлямэнцкай групы паводле ўнутраных справаў і лічбавай палітыцы.

Пасьля выбараў у Бундэстаг 2013 году быў прызначаны віцэ-старшынёю сваёй парлямэнцкай групы пад кіраўніцтвам сустаршыняў Катрын Гёрынг-Экарт і Антона Гофрайтэра(de). У гэтай якасьці выконваў функцыі каардынатара заканадаўчых ініцыятываў групы паводле ўнутраных і прававых пытаньняў, а таксама прэс-сакратара паводле лічбавай палітыцы. Ён таксама ўзначальваў парлямэнцкую групу партыі «Саюз 90/Зялёныя» ў парлямэнцкім камітэце, які расьсьледуе шпіёнскі скандал з АНБ(de), і камітэце паводле лічбавага парадку дня(de)[4].

З 2018 году зьяўляецца сябрам Парлямэнцкага кантрольнага органа(de), які ажыцьцяўляе нагляд за спэцслужбамі Нямеччыны: Фэдэральнаю разьведвальнаю службаю Нямеччыны(be), Фэдэральнаю службаю абароны канстытуцыі Нямеччыны(be), Службаю вайсковай контрвыведкі(uk). Ён таксама далучыўся да Камітэту паводле выбараў судзьдзяў, які адказвае за прызначэньне судзьдзяў Фэдэральнага канстытуцыйнага суду Нямеччыны(uk).

У дадатак да даручэньняў камітэтаў фон Ноц з 2009 году займае пасаду намесьніка старшыні парлямэнцкай групы дружбы паводле сувязяў з краінамі Балтыі.

Пад эгідаю праграмы хроснага бацькоўства над актывістамі за правы чалавека фон Ноц з 2013 году павышае дасьведчанасьць пра працу кубінскага дысыдэнта Антоніё Радзілеса(cs)[5]. 16 чэрвеня 2021 году ўзяў шэфства над Леанідам Судаленкам, беларускім праваабаронцам і палітычным вязьнем[6].

Іншыя віды дзейнасьці

рэдагаваць
  • Чалец Стратэгічнай кансультацыйнай рады фонду «Stiftung Datenschutz(de)»[7]
  • Чалец Асамблеі сябраў Фонду Гайнрыха Бёля(uk)
  • Чалец апякунскай рады недзяржаўнай арганізацыі «Liquid Democracy» (з 2009 году)
  • Чалец апякунскай рады Фонду Ота фон Бісмарка(de)[8]
  • Чалец міжнароднай недзяржаўная арганізацы «Transparency International(pl)»
  • Чалец Кансультатыўнай рады паводле канфідэнцыяльнасьці дадзеных «Deutsche Telekom(be)» (2009–2013 годы)
  • Старшыня Кансультатыўнай рады Форуму грамадзкай бясьпекі будучыні (2009–2013 годы)
  1. ^ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
  2. ^ Konstantin von Notz // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  4. ^ Dr. Konstantin von Notz, Bündnis 90/Die Grünen, Бундэстаг,  (ням.)
  5. ^ Einsatz für einen inhaftierten kubanischen Blogger Бундэстаг, August 13, 2013.
  6. ^ Members of the German Bundestag and the European Parliament sponsor Eduard Kudyniuk, Leanid Sudalenka and Volha Klimkova (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-06-15). Праверана 2021-09-23 г. Архіўная копія ад 2021-09-23 г.
  7. ^ Advisory Board Stiftung Datenschutz.
  8. ^ Board of Trustees Архіўная копія ад 2018-08-04 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць