Эканамічны суд СНД
Эканамічны суд СНД[1] - судовы орган Садружнасьці Незалежных Дзяржаў, створаны для забеспячэньня выкананьня дзяржавамі-ўдзельніцамі сваіх эканамічных абавязацельстваў. Суд упаўнаважаны на разгляд спрэчак пры выкананьні эканамічных абавязацельстваў па міжнародных дагаворах у рамках СНД, іншых спрэчак па пагадненьні дзяржаў-удзельніц, тлумачэньне міжнародных дагавораў і актаў органаў СНД. Суд разьмяшчаецца ў Менску, Рэспубліка Беларусь.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |