Каардынаты: 57°45′ пн. ш. 23°30′ у. д. / 57.75° пн. ш. 23.5° у. д. / 57.75; 23.5

Ры́ская затока (па-латыску: Rigas juras licis, па-эстонску: Liivi laht) — затока на ўсходзе Балтыйскага мора паміж Латвіяй і Эстоніяй. Часткова аддзеленая ад астатняга мора эстонскім востравам Эзель (Саарэмаа). Найважнейшымі гарадамі ля ўзьбярэжжа Рыскай затокі ёсьць Рыга, Пярну, Юрмала і Саарэмаа. Затока сілкуюцца дзякуючы сьцёку ў ейныя воды такіх рэкаў, як то Дзьвіна (Даўгава), Ліелупэ, Гаўя, Салаца. Сьцёк прэснае вады, які паступае ў Балтыйскае мора, складае толькі 2 адсоткі ягонага аб’ёму[1]. Узімку большая частка або ўся затока час ад часу замярзае. Гэта зьвязана зь нізкай салонасьцю. Зімой па паверхні затокі ходзіць шмат людзей. Самы тоўсты зарэгістраваны слой лёду меў таўшчыню ў 90 сантымэтраў узімку сэзону 1941 і 1942 гадоў[2]. Падлёдны промысел быў традыцыйнай крыніцай зімовае ежы і застаецца звычайным заняткам дасюль. Лёд звычайна растае ў пэрыяд з сакавіка па красавік. У канцы сакавіка 2013 году, калі лёд пачаў раставаць, з крыгаў давялося выратаваць ажно 200 чалавек[3].

Рыская затока
Этымалёгія Рыга
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 67 м

Геаграфічныя зьвесткі

рэдагаваць
  • Агульная плошча — 16300 км²;
  • Максымальная даўжыня — 174 км;
  • Максымальная шырыня — 137 км;
  • Максымальная глыбіня — 67 м.
  1. ^ C.Michael Hogan. 2011. «Gulf of Riga». Encyclopedia of Earth. Eds. P.Saundry & C.J.Cleveland. National Council for Science and the Environment. Washington DC.
  2. ^ «The Gulf of Riga». Estonica.
  3. ^ «Latvia rescues 220 people stranded on ice floes in Gulf of Riga». Guardian.