Ластаянка
рака ў Беларусі
Рака | |
Ластаянка | |
Выток | каля в. Загарняты |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 157 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,9 ‰ |
Ластая́нка, Вішнёўка — рака на мяжы Ашмянскага і Смаргонскага раёнаў Гарадзенскай вобласьці і Валожынскага раёну Менскай вобласьці, правы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Нёману). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 157 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 ‰. Пачынаецца за 1,5 км на ўсход ад вёскі Загарняты Ашмянскага раёну, цячэ па паўднёвай ускраіне Ашмянскага ўзвышша, упадае ў Бярэзіну на ўскраіне вёскі Падбярэзь Валожынскага раёну. Асноўны прыток — рака Слабодка.
ЛітаратураРэдагаваць
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 215