замак
Ланьцуцкі замак
польск. Zamek w Łańcucie
Краіна Польшча
Месцазнаходжаньне Ланьцут
Каардынаты 50°04′07″ пн. ш. 22°14′05″ у. д. / 50.06861° пн. ш. 22.23472° у. д. / 50.06861; 22.23472Каардынаты: 50°04′07″ пн. ш. 22°14′05″ у. д. / 50.06861° пн. ш. 22.23472° у. д. / 50.06861; 22.23472
Архітэктурны стыль барока
Аўтар праекту Тыльман ван Гамэрэн
Заснавальнік Станіслаў Любамірскі
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус помнік гісторыі[d][1] і нерухомая славутасьць[d][2]
Сайт Афіцыйны сайт
Ланьцуцкі замак на мапе Польшчы
Ланьцуцкі замак
Ланьцуцкі замак
Ланьцуцкі замак
Ланьцуцкі замак на Вікісховішчы

Замак Любамірскіх у Ланьцуце (па-польску: Zamek w Łańcucie) — адзін з найбольш значных палацава-паркавых ансамбляў на тэрыторыі Польшчы, скарбніца нацыянальнай гісторыі і культуры.

Замак быў закладзены ў першай палове XVII стагодзьдзя князям Станіславам Любамірскім. Яго залаты век прыпаў на другую палову XVIII стагодзьдзя, калі ланьцуцкім маёнткам валодалі яго тэзаімянны нашчадак з жонкай Ізабэлай. У той час палац быў перабудаваны архітэктарам К. П. Айгнэрам і ўпрыгожаны рэдкімі прадметамі мастацтва (статую Любамірскага ў выглядзе Купідона выляпіў Антонія Канова). Тады ж зьявіўся пэйзажны парк з павільёнамі.

Пасьля сьмерці княгіні Ізабэлы ў 1816 годзе Ланьцут перайшоў да яе ўнукаў з роду Патоцкіх. Па заканчэньні Другой сусьветнай вайны палац-замак быў нацыяналізаваны і пераўтвораны ў агульнадаступны музэй. З 1961 году штотравень у замку праходзяць дні камэрнай музыкі, а ў 1996 годзе ў палацы адбылася сустрэча кіраўнікоў дзевяці дзяржаваў Цэнтральнай Эўропы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Monitor Polski (пол.)Rządowe Centrum Legislacji, 1918.
  2. ^ а б рэестар помнікаў культурнай спадчыны