Ладамірава
Ладамірава (па-славацку: Ladomirová) — вёска ў Сьвідніцкім раёне Прашаўскага краю (Славаччына).
Ладамірава | |||||
славац. Ladomirová | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1414 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Прашаўскі | ||||
Раён: | Сьвіднік | ||||
Староста: | Ладзіслаў Бойчык[1] | ||||
Плошча: | 15,394 км² | ||||
Вышыня: | 262 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 925 чал. (2009) | ||||
шчыльнасьць: | 60,09 чал./км² (2009) | ||||
этнічны склад: | славакі (88%) | ||||
нацыянальны склад: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-54 | ||||
Паштовы індэкс: | 090 03 | ||||
NUTS: | 527505 | ||||
Нумарны знак: | SK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°19′46″ пн. ш. 21°37′29″ у. д. / 49.32944° пн. ш. 21.62472° у. д.Каардынаты: 49°19′46″ пн. ш. 21°37′29″ у. д. / 49.32944° пн. ш. 21.62472° у. д. | ||||
Ладамірава | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.ladomirova.sk |
У Ладаміравай знаходзіцца драўляная грэка-каталіцкая царква 1742 року, занесеная ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО разам зь іншымі драўлянымі цэрквамі Карпатаў.
Геаграфія
рэдагавацьВёска Ладамірава знаходзіцца ў паўночнай часткі Нізкіх Бяскідаў у даліне ракі Ладаміркі. За вугорскім часам уваходзіла ў склад Шарыскай жупы(sk).
Мінуўшчына
рэдагавацьПаселішча было заснаванае ў часы валаскай калянізацыі(sk). Упершыню згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1414 року як Лядамэрвагаса, калі з-за фінансавых цяжкасьцяў валадары маёнтку Макавіца(sk) заклалі яго разам з заснаванымі вакол яго паселішчамі Яну Бубэку з Плэшыўцу.
Неўзабаве ў Лядамэрвагасе разьмясьцілася сядзіба кашталянаў, якія кіравалі ўсходняй часткай Макавіцы. Празь вёску праходзіў гандлёвы шлях з Пацісься ў Польшчу.
У другой палове XV — пачатку XVI стагодзьдзяў Ладаміравай валодалі багатыя магнаты з Рожанаўцаў(sk). Вядома, што яшчэ ў XVI стагодзьдзі палац у вёсцы існаваў, аднак ягоны выгляд не захаваўся.
Па Першай сусьветнай вайне ў вёсцы пасяліліся праваслаўныя манахі-эмігранты з Расеі, якія ў 1923 збудавалі тут царкву сьв. арханёла Міхаіла. Сюды прыехаў і архімандрыт Віталь (Максіменка)(ru), выгнаны з Польшчы пасьля таго, як Пачаеўская лаўра апынулася на ейнай тэрыторыі. Ён заняўся будаўніцтвам манастыру, у якім дзейнічала друкарня. У 1944 року, з падыходам савецкіх войскаў, было вырашана вывезьці манастырскае начыньне за мяжу. Частка манахаў зьехала ў Мюнхэн, частка — у ЗША.
Увосені 1944 ля вёскі адбылася вялікая танкавая бітва Ўсходне-Карпацкай апэрацыі. 26 лістапада 1944 року ў Ладаміравую ўвайшлі савецкія войскі. Вёска амаль цалкам была зьнішчаная, па вайне адноўленая.
Насельніцтва
рэдагавацьУ 1600 року паселішча мела 16 жылых сялянскіх хатаў, двор солтыса, млын, мытніцу(sk), касьцёл, плябанію, школу і сядзібу.
У 1787 року — 102 хаты і 720 жыхароў.
У 1828 — 128 хатаў і 946 жыхароў; у 1869 — 811 жыхароў; у 1880 — 816 жыхароў; у 1890 — 751 жыхар; у 1900 — 749 жыхароў.
У 1910 — 836 жыхароў; у 1921 — 719 жыхароў; у 1930 — 791 жыхар; у 1940 — 879 жыхароў; у 1942 — 164 дамы і 879 жыхароў; у 1948 — 599 жыхароў; у 1961 — 720 жыхароў; у 1970 — 792 жыхары.
У 2004 — 858 жыхароў; у 2006 — 862 жыхары; у 2007 — 899 жыхароў; у 2008 — 901 жыхар; у 2009 — 925 жыхароў.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ вёсцы знаходзіцца драўляная(sk) царква 1742 року, асьвечаная ў гонар сьвятога арханёла Міхаіла. Царква і званіца збудаваныя без адзінага цьвіка, у 2008 занесеныя ў Сьпіс сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО.
Яшчэ адна царква сьвятога арханёла Міхаіла была збудаваная ў 20-я рокі XX стагодзьдзя. Цяпер знаходзіцца ў юрысдыкцыі Праваслаўнае царквы Чэхіі і Славаччыны.
У 1924 року быў збудаваны манастыр Ёва Пачаеўскага(ru), які меў друкарню і вялікую бібліятэку. Увосені 1944 року кляштар быў зьнішчаны пры баявых дзеяньнях. Шматлікія манахі эмігравалі ў ЗША.
У вёсцы ля выезду ў кірунку Дуклі знаходзяцца закінутыя вайсковыя могілкі Першай сусьветнай вайны, дзе пахаваныя 270 жаўнераў 8-й расейскай арміі генэрала Брусілава. У 1938 року ў гонар 950-рочча хрышчэньня Кіеўскай Русі рускія манахі-імігранты паставілі тут каплічку.
Транспарт
рэдагавацьАўтобуснае злучэньне са Сьвіднікам.
Выхадцы і жыхары
рэдагаваць- Антон Годзінка (1864—1946) — русінскі гісторык
- Мітрапаліт Лаўр (1928—2008) — япіскап Расейскай праваслаўнай царквы за мяжой
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zoznam zvolených starostov a primátorov podľa obcí, miest a mestských častí (славацк.). Štatistický úrad Slovenskej republiky. Праверана 23 сакавіка 2016 г.
Літаратура
рэдагаваць- Drobňák, Martin — KORBA, Matúš — TURIK, Radoslav: Cintoríny prvej svetovej vojny v Karpatoch. Humenné : Redos, 2007, 86 s. ISBN 978-80-969233-3-5.
- Ďurina Marián: Zanedbané vojnové cintoríny z 1. svetovej vojny, In.: Bojovník č. 23, 24, 25/2010 str. 10
- Kropilák, Miroslav, ed. Vlastivedný slovník obcí na Slovensku II. 1. vyd. Bratislava: Veda, 1977. s. 86.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛадамірава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў