Кіцін

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Кі́цін[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у Шчадрынскі сельсавет, за 30 км на захад ад Жлобіна, 15 км ад чыгуначнай станцыі Чырвоны Бераг (на лініі БабруйскЖлобін), 127 км ад Гомелю. На поўдні і ўсходзе сетка мэліярацыйных каналаў, злучаная з р. Ала (прыток р. Бярэзіна), на поўначы гідралягічны заказьнік мясцовага значэньня «Дубаўка».

Кіцін
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Шчадрынскі
Вышыня: 118 м м н. у. м.
Насельніцтва: 527 (2004)
Колькасьць двароў: 205
Геаграфічныя каардынаты: 52°51′30.8″ пн. ш. 29°38′32.9″ у. д. / 52.858556° пн. ш. 29.642472° у. д. / 52.858556; 29.642472Каардынаты: 52°51′30.8″ пн. ш. 29°38′32.9″ у. д. / 52.858556° пн. ш. 29.642472° у. д. / 52.858556; 29.642472
Кіцін на мапе Беларусі
Кіцін
Кіцін
Кіцін

Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск — Гомель. Плянаваньне складаецца з крывалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы, да якой з поўдня далучаюцца 4 кароткія вуліцы. Забудова пераважна драўляная, сядзібнага тыпу. 205 гаспадарак, 527 жыхароў (2004).

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядома з 18 стагодзьдзя як сяло ў Бабруйскім павеце Менскага ваяводзтва. 3 1792 году дзейнічала царква. Пасьля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расейскай імпэрыі. У Сьцяпоўскай воласьці Бабруйскага павету Менскай губэрні. У 1885 годзе 29 двароў, 330 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас. У 1940 годзе 320 двароў, 1420 жыхароў. У час Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 110 двароў, забілі 2 жыхароў. 81 жыхар загінуў на фронце і ў партызанскай барацьбе. Вызвалена 27 чэрвеня 1944 году.

Цэнтар калгасу «Чырвоная Зорка». Аддзяленьне сувязі, дзевяцігадовая школа, Дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, дзіцячыя ясьлі-сад. Побач у пачатку 1990-х гадоў узьведзена вуліца з мураваных дамоў, у якіх разьмясьціліся перасяленцы з забруджаных радыяцыяй у выніку Чарнобыльскай катастрофы месцаў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1885 — 29 двароў, 330 жыхароў.
  • 1940 — 320 двароў, 1420 жыхароў.
  • 2004 год — 205 гаспадарак, 527 жыхароў.

Традыцыі

рэдагаваць

З абрадам ваджэньня казы мясцовыя жыхары зьвязвалі надзеі на багаты ўраджай у полі, на свой дабрабыт. Як падкрэсьлілі інфарматары, звычайна мужчыны вадзілі казу. Калядоўшчыкі ў в. Кіцін «бралі гарбуз, выразалі глаза і рот, ставілі туды свечку гарашчую і хадзілі па хатах калядаваць»[2].

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Запісана ад Ткачовай Аляксандры Аляксееўны, 1913 г. н. // Беларускі дзяржаўны універсітэт, філалагічны факультэт, ФАЛЬКЛОР І СУЧАСНАЯ КУЛЬТУРА, Матэрыялы міжнароднай навуковапрактычнай канферэнцыі 22—23 красавіка 2008 г., г. Мінск