Кіхну (па-эстонску: Kihnu) — востраў у Балтыйскім моры. Належыць Эстоніі. Плошча — 16,38 км². Насельніцтва (2010 г.) — 489 чал.

Кіхну
краявід Кіхну
краявід Кіхну
Месца Балтыйскае мора
Плошча 16,38 км²
Найвышэйшы пункт 9 мэтар
Краіна Эстонія
Вобласьць Пярнумаа
Насельніцтва (2010) 489
Каардынаты 58°7′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 58.117° пн. ш. 23.967° у. д. / 58.117; 23.967Каардынаты: 58°7′ пн. ш. 23°58′ у. д. / 58.117° пн. ш. 23.967° у. д. / 58.117; 23.967
Кіхну на мапе Эстоніі
Кіхну
Кіхну
Кіхну

Кіхну — самы вялікі востраў у акваторыі Рыскага заліву і сёмы па велічыні востраў у Эстоніі. Зьяўляецца часткай павету Пярнумаа з цэнтрам у горадзе Пярну. Месьціцца ў 12 км ад мацерыковага ўзьбярэжжа. Востраў нізінны, складзены асадкавымі пародамі.

Насельнікі Кіхну жывуць у 4 вёсках. Адміністрацыйны цэнтар знаходзіцца ў вёсцы Саарэкула. Аб’екты інфраструктуры вострава — школа, касьцёл, пошта, музэй, порт, маяк, мэтэастанцыя. Працуе рыбалоўнае прадпрыемства.

Славутасьці Кіхну — праваслаўная царква (помнік архітэктуры), мэмарыяльны камень у вёсцы Раатсікула.

На востраве клімат пераходны ад марскога да ўмерана-кантынэнтальнага.

  • Сярэднегадавая тэмпэратура паветра — 6,5 °C
  • Сярэдняя хуткасьць ветру — 6,0 м/с
  • Адносная вільготнасьць паветра — 83 %

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць