Кэ́ці Мэлу́а, поўнае імя Кэцеван Мэлу́а (па-грузінску: ქეთევან «ქეთი» მელუა, па-ангельску: Ketevan «Katie» Melua; нар. 16 верасьня 1984, Кутаісі, Грузінская ССР) — брытанская і грузінская сьпявачка.

Кэці Мэлуа
па-грузінску: ქეთევან «ქეთი» მელუა
па-ангельску: Ketevan «Katie» Melua
Кэці Мэлуа 2017 год
Дата нараджэньня 16 верасьня 1984(1984-09-16)[1] (40 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Вялікабрытанія
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, гітарыстка, піяністка, скрыпачка
Навуковая сфэра кампазыцыя[d]
Гады дзейнасьці 2003 — цяпер
Жанры блюз, джаз
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты гітара
Супрацоўніцтва Майк Бат, прадусар
Лэйблы Dramatico
Узнагароды
Сайт katiemelua.com (анг.)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзілася ў сям’і доктара. Першыя гады жыцьця правяла зь дзядуляй і бабуляй у Тбілісі. Потым жыла з бацькамі ў Батумі.

У 1993 годзе сям’я Мэлуа эмігравала ў Бэлфаст, дзе бацька атрымаў пасаду ў вядомым шпіталі Райал Вікторыя. У той час Кэці наведвала каталіцкія школы: спачатку школу Сьв. Кацярыны і Дамініканскі Каледж у Фортвільяме. У 1998 годзе сям’я пераехала ў Рэдхіл, графства Сурэй.

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • 2003 — Call Off The Search
  • 2005 — Piece By Piece
  • 2007 — Pictures
  • 2010 — The House
  • 2012 — Secret Symphony
  • 2013 — Ketevan
  • 2016 — In Winter
  • 2020 — Album No. 8
  • 2023 — Love & Money

Зборнікі

рэдагаваць

Цікавосткі

рэдагаваць
  • У 2006 запісы Мэлуа занялі першае месца паводле продажаў у катэгорыі артысткі як у Вялікабрытаніі[2], так і ў Эўропе[3].
  • 2 кастрычніка 2006 Мэлуа патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса за выкананьне самага глыбокаводнага канцэрта — 303 мэтры ніжэй узроўню мора на Плятформе Troll A кампаніі Statoil у Паўночным моры[4].
  1. ^ Katie Melua // filmportal.de — 2005.
  2. ^ Interview: Katie Melua MyVillage
  3. ^ IFPI confirm Katie Melua as Europe’s highest selling European female artist in 2006 Press release Праверана 2010-02-10 г.
  4. ^ Melua's deep sea gig sets record Новости BBC Архіўная копія ад 2012-02-21 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць