Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
Помнік гісторыі | |
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
| |
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′08″ пн. ш. 25°49′35″ у. д. / 53.60222° пн. ш. 25.82639° у. д.Каардынаты: 53°36′08″ пн. ш. 25°49′35″ у. д. / 53.60222° пн. ш. 25.82639° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча | |
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча на Вікісховішчы |
Курган Бесьсьмяротнасьці Адама Міцкевіча — помнік гісторыі ў Наваградку, створаны ў 1920-я гады ў гонар Адама Міцкевіча. Знаходзіцца ў цэнтры места, пры вуліцы Малым Замку. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1].
Практыка стварэньня мэмарыяльнага кургана ў гонар асобнага чалавека ёсьць унікальнай для Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьКурган насыпалі зь ініцыятывы Міцкевічаўскага камітэту на пляцы, які выкупілі за 6 тысячаў злотых, сабраных добраахвотнымі ахвяраваньнямі. Урачыстая закладка кургана адбылася 27 траўня 1924 году, тады ж ў зямлю закапалі «Акт аб заснаваньні». Скончылі насыпаць курган у 1931 годзе[2]. Каля яго падножжа паставілі стэлу з надпісам-прысьвячэньнем, якую ў 1998 годзе ў зьвязку зь сьвяткаваньнем 200-годзьдзя з дня нараджэньня паэта замянілі на валун.
У 1992 годзе непадалёк ад кургана паставілі помнік Адаму Міцкевічу.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1930 г.
-
чэрвень 1931 г.
-
ліпень 1931 г.
-
1932 г.
-
1932 г.
-
1933 г.
-
14 чэрвеня 1935 г.
-
1935—1937 гг.
-
1937—1939 гг.
-
1937—1939 гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Валун
-
Узімку
-
Краявід з кургана
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны сьпіс гіст.-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. — Менск: 2009. С. 395.
- ^ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 264.
Літаратура
рэдагаваць- Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 411Д000405 |