Куляшы (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Куляшы́[1]вёска ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Мілейкаўскага сельсавету.

Куляшы
трансьліт. Kuliašy
Першыя згадкі: 23 кастрычніка 1593
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Івацэвіцкі
Сельсавет: Мілейкаўскі
Насельніцтва: 47 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1645
Паштовы індэкс: 225258
СААТА: 1234858051
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°46′58″ пн. ш. 25°1′48″ у. д. / 52.78278° пн. ш. 25.03° у. д. / 52.78278; 25.03Каардынаты: 52°46′58″ пн. ш. 25°1′48″ у. д. / 52.78278° пн. ш. 25.03° у. д. / 52.78278; 25.03
Куляшы на мапе Беларусі ±
Куляшы
Куляшы
Куляшы
Куляшы
Куляшы
Куляшы

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню вёска Куляшы згадваецца 23 кастрычніка 1593 году[2]. У гэты дзень Слонімскі земскі суд замацаваў надзел маёнтку Косава на дзьве роўныя часткі. Адна частка маёнтку засталася за Раманам Сангушкам, другая дасталася старосту Дарагіцкаму Мікалаю Кімку. Куляшы сталі належаць пану Мікалаю Кімку.

У 1606 годзе Куляшы належаць «ее милости пана Абрамовое Мелешковое, маршалковое его королевское милости пани Багданы Епимаховны». І згадваюцца Куляшы ў сувязі з трагічнымі падзеямі ў вёсцы. Жыхар вёскі нейкі Грышка Жданевіч падсьцярог і забіў жыда, Ільлю Шмойлавіча, які «марта першага дня 1606 г. ехав из Рожаное дорогою звыклою гостинцом добровольным для потреб своих до Белавич»[3]. Забіў Грышка жыда па намове Крыштофа Важнелевіча і забраў 26 коп. грошай літоўскіх. Забойства адбылося «на врочищу против Балверовщизны, по полудню» і было раскрыта. Удзельнікі забойства былі пакараны сьмерцю.

У 1905 годзе ў вёсцы пражывала 495 чалавек.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1997 год — 116 жыхароў, 72 двары
  • 1999 год — 94 жыхары
  • 2009 год — 47 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 155
  2. ^ Акты ВКЛ, т. 14, ст. 612
  3. ^ Акты ВКЛ, т. 28

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць