Ільля Сін
Ільля Сін, сапр. Ільля Васільевіч Сьвірын (нар. 1978, Менск) — беларускі пісьменьнік.
Ільля Сін | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 30 лістапада 1978 (46 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік |
Мова | беларуская мова[1] і ангельская мова[1] |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьУдзельнік мастацкага руху «БумБамЛіт» (1995—99)[2], лідэр групы экзістэнцыйнай клаўнады «Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці» (1997—2010), арганізатар і ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў на Беларусі і ў іншых краінах, стыпэндыят літаратурнай праграмы «Homines Urbani» (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дому пісьменьніка і перакладчыка (Вэнтсьпілс, 2010).
Творчасьць
рэдагавацьАўтар кніг «Ільля Сін памёр», «0», «Сапсаваныя лялькі». Кніга «Бэлетрыстыка» зьявілася як «рэканструкцыя ўласнай літаратуры сродкамі літаратуры»[4]. «Libido» — першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсьць такія ўласьцівасьці прозы, як герой і сюжэт. Яе гераіня Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камэрах-адзіночках — разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі.
У 2019 «Libido» трапіла ў шорт-ліст Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. 25 верасьня Ільля Сін названы пераможцам прэміі Гедройца «за канцэптуальнае ўвасабленьне сьветаадчуваньня сучаснага грамадзтва і эфэктыўнае выкарыстаньне авангардысцкіх тэхнік пісьма»[5].
Творчасьць
рэдагаваць- «Ільля Сін памёр»,
- «0»,
- «Сапсаваныя лялькі»
- «Бэлетрыстыка»
- «Libido»