Кулдыга (па-латыску: Аўдыё Kuldīga , па-нямецку: Goldingen) — места ў рэгіёне Курляндыя на захадзе Латвіі. Зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кулдыскага краю. Плошча 13,2 км². Насельніцтва на 1 студзеня 2016 году — 11 768 чал.

Кулдыга
лат. Kuldīga
Кулдыга
Герб Кулдыгі Сьцяг Кулдыгі
Першыя згадкі: 1242
Горад з: 1378
Краіна: Латвія
Рэгіён: Курзэмэ
Край: Кулдыскі
Мэр: Інга Бэрзінья
Плошча: 13,2 км²
Насельніцтва (2016)
колькасьць: 11 768 чал.[1]
шчыльнасьць: 891,52 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +371 633
Паштовы індэкс: LV-3301[2]
Геаграфічныя каардынаты: 56°58′2″ пн. ш. 21°58′12″ у. д. / 56.96722° пн. ш. 21.97° у. д. / 56.96722; 21.97Каардынаты: 56°58′2″ пн. ш. 21°58′12″ у. д. / 56.96722° пн. ш. 21.97° у. д. / 56.96722; 21.97
Кулдыга на мапе Латвіі
Кулдыга
Кулдыга
Кулдыга
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.kuldiga.lv

Геаграфія

рэдагаваць

Места разьмешчанае ля ўпадзеньня ў Вэнту ракі Алекшупітэ(lv), прыкладна за 150 км на захад ад Рыгі.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Кулдыга паўстала на скрыжаваньні шляхоў па рацэ Вэнта з наземнымі маршрутамі з Прусіі да ніжняга цячэньня Даўгавы. Старажытнае курскае ўмацаванае гарадзішча паўстала на левым беразе Вэнты, рэшткі яго захаваліся да нашых дзён.

19 красавіка 1242 року Лівонскі ордэн атрымаў ад майстра дазвол на пабудову замку на беразе Вэнты, у сувязі з чым упершыню пісьмова згаданая Кулдыга. Замак паўстаў на левым беразе ракі ля броду, дзеля ягонай пабудовы выкарыстоўваўся даляміт, здабыты з рачнога дна. У 1263 року замак і ваколіцы ўжо згадваюцца як места Кулдыга.

28 красавіка 1355 майстар ордэну Госьвін фон Герыке надаў месту новыя прывілеі і герб з выявай сьвятой Кацярыны. З 1439 Кулдыга мела прывілей на штотыднёвы кірмаш.

Па заснаваньні ў 1561 Курляндзкага і Земгальскага герцагства ў гісторыі Кулдыгі пачаўся новы пэрыяд. Першы герцаг Готгард Кетлер абраў былы ордэнскі замак адной са сваіх рэзыдэнцыяў. Пацьверджаньне мескіх правоў паспрыяла разьвіцюцю Кулдыгі. Па сьмерці Готгарда і падзеле герцагства на дзьве часткі Кулдыга да 1618 року была рэзыдэнцыяй малодшага сына Вільгельма і сталіцаю Курзэмэ.

У 1615 здарыўся патоп і пажар. Пасьля адбудовы ў месьце зьявіўся новы рынак (цяпер Ратушная плошча) і новая ратуша. У другой палове XIX стагодзьдзя пачалі разьвівацца дробныя прадпрыемствы. Найбуйнейшым зь іх стаў запалкавы завод «Vulkāns» (заснаваны ў 1878, у 2004 зачынены), выпускаліся таксама іголкі, цыгарэты, мыла, алькаголь, мінэральная вада. У 1873—1874 збудаваны новы мост праз Вэнту, у 1868 — новая ратуша, праваслаўная царква, турма (цяпер тут пошта), нямецкая гімназія і інш. Перад Першай сусьветнай вайной колькасьць жыхароў дасягнула 13 тысячаў.

Славутасьці

рэдагаваць

Галоўнымі славутасьцямі зьяўляюцца гістарычны цэнтар места, цагляны аркавы мост праз Вэнту 1874 году пабудовы (рэканструяваны ў 2008 годзе), самы шырокі ў Эўропе натуральны вадаспад шырынёй 249 м.

Царква сьвятой Кацярыны, першапачаткова збудаваная ў 1252 року, перабудаваная наноў у барокавым стылі.

У 2003 заснаваны музэй скульптураў.

Найдаўжэйшы падземны лябірынт у Латвіі працягласьцю каля 2 км (460 м адкрытыя для турыстаў).

Гарады-пабрацімы

рэдагаваць

Дадатковыя зьвесткі

рэдагаваць

У гонар Талсі названая малая плянэта 31267 Кулдыга.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Кулдыгасховішча мультымэдыйных матэрыялаў