Крэйг Вэнтэр

біятэхноляг, прадпрымальнік ЗША

Джон Крэйг Вэнтэр (па-ангельску: John Craig Venter; нар. 14 кастрычніка 1946, Солт-Лэйк-Сіці, Юта, ЗША) — біятэхноляг і прадпрымальнік ЗША. Вядомы як адзін зь першых удзельнікаў расшыфраваньня чалавечага геному і арганізатар першай каманды па трансфэкцыі(d) вузы сынтэтычнай храмасомай. Уключаны ў сьпіс найбольш уплывовых асобаў сьвету паводле часопісу Time у 2007 і 2008 роках.

Крэйг Вэнтэр
па-ангельску: John Craig Venter
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1946(1946-10-14)[1][2][3] (78 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак біяхімік, генэтык, прадпрымальнік, дасьледнік
Навуковая сфэра генэтыка, мікрабіялёгія і сынтэтычная біялёгія[d]
Месца працы
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук ЗША[5] і Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d]
Навуковая ступень доктар філязофіі
Узнагароды
міжнародная прэмія фундацыі Гайрднэра[d] (2002) прэмія прынцэсы Астурыйскай ў галіне тэхнічных і навуковых дасьледваньняў міжнародная прэмія караля Фэйсала ў галіне навукі[d] (2000) прэмія Паўля Эрліха і Людвіга Дармштаера[d] (2002) прэмія Кістлера[d] (2008) Нацыянальны навуковы мэдаль Дыксанава прэмія за мэдыцыну[d] (2011) Мэдаль Леэўвэнгука[d] (2015) прэмія Нірэнбэрга[d] (2007) прэмія Дэна Дэвіда[d] (2012) прэмія Біятэхналягічнай спадчыны[d] (2001) Дэбрэцэнская прэмія за малекулярную мэдыцыну[d] (2003) прэмія Габаеў[d] (2000) прэмія „Залатая эўрыдыка“[d] (2007) ганаровы доктар Ганконгскага ўніверсітэта[d] J. Allyn Taylor International Prize in Medicine[d] (2001) honorary doctor of Royal Institute of Technology[d] (6 верасьня 2002) NAS Award for the Industrial Application of Science[d] (2002) Чалавек року паводле Financial Times[d] (2000) Clarivate Citation Laureate[d] (2002) прэмія Ньюкамба Кліўлэнда[d] (1999)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і Лізаветы і Джона Вэнтэра. Скончыў школу ў Мілбрэі. Ягоны бацька заўчасна памёр у 59-гадовым веку ад спыненьня сэрца.

Крэйг пайшоў у войска ў часе Віетнамскай вайны і служыў шпітальным санітарам(d) ВМС ЗША ў Данангу (Паўднёвы Віетнам). Вайну, аднак, не падтрымліваў і спрабаваў утапіцца, аднак перадумаў ужо заплыўшы далёка ў мора. Досьвед службы падштурхнуў яго да вывучэньня мэдыцыны, хоць пазьней ён перавёўся на біямэдыцыну ва ўнівэрсытэт Каліфорніі ў Сан-Дыега. У 1972 року атрымаў бакаўляра навук у біяхіміі, у 1975 — доктара філязофіі ў фізыялёгіі і фармакалёгіі.

Працаваў асацыяваным, а пазьней поўным прафэсарам ва ўнівэрсытэце Нью-Ёрку ў Бафала (Нью-Ёрк). У 1984 уладкаваўся ў Нацыянальныя інстытуты здароўя. Займаўся расшыфроўваньнем чалавечага геному. З гэтай мэтай запачаткаваў прыватную кампанію Celera Genomics, якая стала адной зь першых нароўні з публічным праектам «Чалавечы геном(d)» у сэквэнсаваньні чалавечага геному(d). У 2000 року абедзьве кампаніі адначасна паведамілі пра расшыфраваньне, а праз год апублікавалі свае вынікі ў часопісах «Nature» (Праект чалавечага геному) і «Science» (Celera). У 2002 року карпарацыя «Celera» звольніла Крэйга Вэнтэра з працы праз канфлікт з асноўным інвэстарам.

У 2007 року група навукоўцаў апублікавала адзін зь першых геномаў чалавека — усе ДНК-пасьлядоўнасьці самога Крэйга Вэнтэра. Публікацыя зьмяшчала толькі 3 мільярды асноваў(d), а ня 6 мільярдаў поўнага дыплёіднага набору. Цікава было тое, што аўтары паспрабавалі разьдзяліць два гаплятыпы(d) (дзьве копіі кожнай храмасомы). А яшчэ ў геноме Вэнтэра выявілі ДНК-пасьлядоўнасьці, зьвязаныя з вушной серкай(d), павышанай рызыкай антысацыяльных паводзінаў, хваробы Альцгаймэра і сардэчна-судзінных захворваньняў.

У 2005 навуковец заснаваў фірму Synthetic Genomics па вытворчасьці чыстага паліва(d) і біяхімікатаў(d) з выкарыстаньнем мадыфікаваных мікраарганізмаў. У 2010 року група навукоўцаў кампаніі на чале з Вэнтэрам паведамілі пра стварэньне першага «сынтэзаванага жыцьця(d)», а фактычна вельмі доўгай ДНК-малекулы з поўным геномам бактэрыі, якую пасьля ўставілі ў іншую вузу. У ДНК аднавузавага арганізму дадалі 4 «вадзяныя знакі» дзеля ідэнтыфікацыі яго як сынтэтычнага:

  1. Кодавую табліцу ўсяго альфабэту з пунктуацыяй;
  2. імёны усіх 46 датычных навукоўцаў;
  3. тры цытаты;
  4. адрас электроннай пошты.

Штучны арганізм назвалі мікаплязмай лябараторнай(d), ці Сынтыяй. У 2016 року Крэйг Вэнтэр паведаміў пра стварэньне 3-й вэрсіі Сынтыі з усяго 473 генамі, што найменш з усіх жывых арганізмаў. Дзеля гэтага з геному былі выразаныя ўсе неістотныя гены, каб пакінуць толькі неабходныя для падтрымкі жыцьця.

У 2018 року Вэнтэр сышоў з пасады старшыні рады Synthetic Genomics, каб сфакусавацца на працы ва ўласным інстытуце(d), заснаваным у 2006 року. Інстытут Джона Крэйга Вэнтэра (ІДКВ) займаецца дасьледаваньнямі ў галіне сынтэтычнай біялёгіі. У 2022 року заснавальнік прадаў яго Каліфарнійскаму ўнівэрсытэту ў Сан-Дыега

У 2014 року Крэйг Вэнтэр разам зь Пітэрам Дыямандысам(d) і Робэрт Гарыры(d) заснавалі кампанію «Працягласьць чалавечага жыцьця(d)», якая займаецца працягненьнем здаровага і якаснага жыцьця. У 2014—2018 роках Вэнтэр займаў пасаду старшыні і галоўнага выканаўчага дырэктара фірмы. У 2018 кампанія падала на яго пазоў, абвінаваціўшы ў выкраданьні камэрцыйных тайнаў. Суд адкінуў абвінавачваньне як бяздоказнае.

Крэйг Вэнтэр напісаў тры кнігі: Раскадаванае жыцьцё, Жыцьцё з хуткасьцю сьвятла, Падарожжа Чараўніка II: Экспэдыцыя, якая раскрыла сакрэты акіянскага мікрабіёму. Апошняя кніга распавядае пра экспэдыцыю па зьбіраньні ўзораў у Сусьветным акіяне — 15-гадовым зборы мікробаў і расышыфраваньні іхняга ДНК.

Асабістае жыцьцё

рэдагаваць

У першым шлюбе з Барбарай Рэй-Вэнтэр(d) мелі сына Крыстафэра. Пасьля нядоўгага шлюбу другі раз жаніўся з Клэр Фрэйзэр(d), у 2005 разьвяліся. У 2008 року трэці раз пабраўся шлюбам з Гізэр Кавальскай. Жывуць у Ля-Хоі(d) (Сан-Дыега, Каліфорнія). Валодае яшчэ ранчам у Барэга-Спрынгс(d) і яшчэ двума дамамі ў Мэне.

Крэйг Вэнтэр — атэіст.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць
  1. ^ J. Craig Venter // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ John Craig Venter // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ J. Craig Venter // Munzinger Personen (ням.)
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #131452835 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ NNDB (анг.) — 2002.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць