Крыстына Брэнка
Крыстына Брэнка (Врховець) (па-славенску: Kristina Brenk, 22 кастрычніка 1911, Гарджуля, Аўстра-Вугоршчына — 20 лістапада 2009, Любляна) — славенская пісьменьніца, паэтка, перакладчыца і рэдактар.[3]
Крыстына Брэнка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 22 кастрычніка 1911 |
Памерла | 20 лістапада 2009 (98 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка, драматург, перакладніца, рэдактарка, дзіцячая пісьменьніца |
Мова | француская мова[1] і славенская[2] |
Узнагароды | |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДзяцінства правяла ў Гарджулі, дзе скончыла чатыры клясы пачатковай школы. Яна працягнула вучыцца ў Марыборы, дзе скончыла настаўніцкую школу. Вывучала псыхалёгію і пэдагогіку у люблянскім унівэрсытэце і ў 1939 годзе атрымала ступень доктара. Падчас вучобы наведвала драматычную школу. Вырашыла стварыць маладзёжны тэатар, таму ў 1938 годзе вывучала тэорыю моладзевага тэатру ў Празе. У 1939 годзе атрымала званьне доктара пэдагагічных навук. Падчас Другой сусьветнай вайны далучылася да «Фронту вызваленьня Славеніі». З 1949 году да выхаду на пэнсію ў 1973 годзе працавала рэдактарам у выдавецтве «Младинська книга». У 1999 годзе атрымала ўзнагароду «Левстик» за стварэньне дзіцячых кніг[4][5]. Пісьменьніца памерла ў Любляне і пахаваная на могілках у Жале.
Творчасьць
рэдагавацьУ юнацтве пісала гульні[Крыніца?], песьні і апавяданьні для школьнай газэты. Да Другой сусьветнай вайны друкавалася ў «Ljubljanski zvon» і «Sodobnost». Пасьля вайны друкавалася ў моладзевых часопісах Vrtec, Ciciban, Kurirček, Pionirski list, Pionir, Akademski glas, Naš rod, Gruda. Пра вайну яна стварыла рэалістычныя творы. У мэмуарах пісьменьніца расказала пра жыцьцё маці-адзіночкі, сямейным жыцьці пасьля Другой сусьветнай вайны і сустрэчы з пісьменьнікамі, ілюстратарамі і юнымі чытачамі. Дзякуючы ёй славенская моладзевая літаратура стала прадметам літаратуразнаўства і прадметам выкладаньня на факультэтах Славеніі. Першы яе пераклад быў апублікаваны ў 1935 годзе. Яна перакладала і рэдагавала славенскія і замежныя казкі і вершы, у прыватнасьці: Бабуліны казкі (Славенскія народныя казкі), Мамка Бршлянка (Сусьветная народная казка), Гаршчок Кухар (Народныя казкі славянскіх народаў). У 2001 годзе была апублікаваная анталёгія кароткай прозы «Дар».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Identifiants et Référentiels (фр.) — ABES, 2011.
- ^ Brenk, Kristina // CONOR.SI
- ^ Slovene Writers' Association site (слав.) Slovene writers' portal. DSP Slovene Writers' Association. Праверана 15 March 2012 г. Архіўная копія ад 24 February 2012 г.
- ^ Radiotelevizija Slovenija site Slovo Kristine Brenkove Kristina Brenkova Obituary
- ^ Geopedia.si site
Ліатаратура
рэдагаваць- Igor Saksida: Petdeset zlatnikov. Tržič: založba Učila, 1998.
- Obdarovanja: simpozij o ustvarjalnosti in življenju Kristine Brenkove. Ljubljana: Pionirska — center za mladinsko književnost in knjižničarstvo, 2011.
- Marjeta Žebovec: Slovenski književniki rojeni od leta 1900 do leta 1919. Ljubljana: Karantanija, 2006.