Эльмгульт
Эльмгульт (па-швэдзку: Älmhult) — горад на поўдні Швэцыі ў ляндскапе Смоляндзе, цэнтар аднайменнай камуны ў лэне Крунубэргу. Насельніцтва на 31 сьнежня 2020 году — 11 003 чалавекі.
Эльмгульт | |||||
швэдз. Älmhult | |||||
У цэнтры Эльмгульту | |||||
| |||||
Краіна: | Швэцыя | ||||
Лэн: | Крунубэрг | ||||
Плошча: | 9,77 км² | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 11 003 чал. (2020) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 0476 | ||||
Паштовы індэкс: | 343 21–343 97 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°33′5.440″ пн. ш. 14°8′6.184″ у. д. / 56.55151111° пн. ш. 14.13505111° у. д.Каардынаты: 56°33′5.440″ пн. ш. 14°8′6.184″ у. д. / 56.55151111° пн. ш. 14.13505111° у. д. | ||||
Эльмгульт | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.almhult.se |
Гісторыя
рэдагавацьМытны двор Эльмгульт, які стаяў на старажытным шляху з Швэцыі ў Данію ўпершыню згадваецца ў 1545 годзе. У 1660-я гады тут быў заснаваны гасьціны двор. У 1825 годзе Эльмгульт ужо складаўся з чатырох гасьціных двароў. У 1862 годзе тут прайшла чыгунка, і невялічкая вёска стала даволі важным паселішчам. У XX стагодзьдзі ў мястэчку і навакольлі адкрылася некалькі прамысловых прадпрыемстваў, у т. л. па вытворчасьці мэблі, найбольш пасьпяховым зь якіх стала IKEA.
Славутасьці
рэдагаваць- Царква (1930)
- Музэй IKEA
- Скульптура «Stolen» (па-беларуску: Стул)
Асобы
рэдагаваць- Кікі Даніельсан — швэдзкая сьпявачка
- Інгвар Кампрад — швэдзкі прадпрымальнік, заснавальнік IKEA
- Карл Лінэй — швэдзкі прыродазнавец
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЭльмгульт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў