Круглае (Падляскае ваяводзтва)
Кру́глае (па-польску: Krągłe, па-падляску: Kruhłe[1]) — прысёлак вёскі Вілюкі ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.
Круглае | |
польск. Krągłe | |
Мясцовая назва: | Kruhłe |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Дубічы Царкоўныя |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°36′37″ пн. ш. 23°32′54″ у. д. / 52.61028° пн. ш. 23.54833° у. д.Каардынаты: 52°36′37″ пн. ш. 23°32′54″ у. д. / 52.61028° пн. ш. 23.54833° у. д. |
Круглае |
Прысёлак знаходзіцца на паляне ў Белавескай пушчы.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары Круглага — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню назва Круглае зьявілася ў запісах 1639 году, але не вядома ці адносілася яна да населянага пункту, ці толькі да пушчанскага ўрочышча[1]. У міжваенны час Круглае знаходзілася ў мяжах гміны Белавежа Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 31 жыхар (усе праваслаўныя беларусы)[2]. Пасьля Другай сусьветнай вайны Круглае было далучанае да гміны Дубічы Царкоўныя. У 1980 годзе польскія ўлады перамянялі афіцыйную назву прысёлку з Kruhłe (Круглэ) на Krągłe (Кронґлэ), не пацьвярджаўшы зьмены ў рэестры назваў польскіх населяных пунктаў[1]. Дзяячы беларускай нацыянльнай меншасьці ў Польшчы шматразова намагаліся адмяніць незаконнае перайменаваньне — да гэтай пары безьпасьпяхова.
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ а б в Круглае (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 5 траўня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 8 (пол.) Праверана 5 траўня 2015 г.