Крапівенка (прыток Дняпра)
Крапі́венка, Крапіўна — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Дняпра. Цячэ ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 23 км. Плошча вадазбору 156 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 ‰[1].
Крапівенка лац. Krapivienka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Сідараўкі 54°23′32″ пн. ш. 30°34′58″ у. д. / 54.39222° пн. ш. 30.58278° у. д. |
Вусьце | Дняпро 54°32′32″ пн. ш. 30°35′07″ у. д. / 54.54222° пн. ш. 30.58528° у. д. |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 23 км |
Плошча басэйну | 156 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,1 ‰ |
Агульныя зьвесткі
рэдагавацьПачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Сідараўкі, вусьце каля вёскі Гацькаўшчыны. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,8 км (1 км на паўночны захад ад вёскі Кустоўкі да моста на аўтамабільнай дарозе места Горкі — места Ворша).
На рацэ ў сярэдняй плыні паміж вёскамі Гаранамі і Барадулінам стварылі вадасховішча з аднайменнай назвай. Левыя прытокі — Хатынь, Дзеравіж.
Гісторыя
рэдагавацьНа рацэ Крапіўне, 8 верасьня 1514 року адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскай дзяржавы (Бітва пад Воршай), у выніку якой маскоўская раць страціла забітымі блізу 40 тыс. чал.
Аршанская бітва была адной з найбуйнейшых у Эўропе ў пачатку XVI стагодзьдзя. У выніку бліскучай перамогі ініцыятыва ў вайне перайшла ў рукі Вялікага Княства Літоўскага. Усе захопленыя маскавітамі месты, апрача Смаленску, былі вызваленыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 203.
Літаратура
рэдагаваць- Крапівенка // Беларуская савецкая энцыкляпэдыя. У 12 т. / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1972. — Т. 6. Кішынёў — Манцэвічы. — 624 с. — С. 95.
- Крапівенка // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — С. 203.
- Крапівенка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 3: Катэнарыя ― Недайка / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — 485 с. — С. 63.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Warszawa: 1883 Т. IV: Kęs – Kutno. — С. 697. (пол.)
- Книга Большому Чертежу или древняя карта Российского государства, поновленная в розряде и списанная в книгу 1627 года. / издал Д.Языков. — Изд.2-е. — Санктпетербургъ: Россійская Академія, 1838. — С. 79. (рас.)
- Маштаков, Пётр Лазаревич. Список рек Днепровского бассейна : с картой и алфавитным указателем.. — С.-Петербург: Состоящая при Императорской академии наук Комиссия по вопросу о географической номенклатуре, 1913. — С. 34. — 292 с. (рас.)