Конар Гэрланд

хакеіст ЗША

Ко́нар Гэ́рланд (па-ангельску: Conor Garland; нар. 11 сакавіка 1996 году) — амэрыканскі хакеіст, правы нападнік клюбу «Ванкувэр Кэнакс» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Гэрланд быў задрафтаваны ў пятым раўндзе, стаўшы абраным клюбам «Арызона Каётыз» пад агульным нумарам 123 у 2015 годзе.

Конар Гэрланд
Вага 75 кг
Пазыцыя нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 11 сакавіка 1996(1996-03-11) (28 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Ванкувэр Кэнакс
Выступаў за
Драфт НХЛ 123, 2015
Арызона Каётыз
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Да таго, каб стаць прафэсіяналам, Гэрланд выступаў за «Манктан Ўайлдкэтс» у юнацкай хакейнай лізе Квэбэку, дзе быў узнагароджаны мэмарыяльным трафэем Мішэля Брыера як самы каштоўны гулец лігі. Пасьля гэтага перайшоў да клюбу з АХЛ «Тусан Роўдранэрз», дзе пасьля трох пасьпяховых сэзонаў быў выкліканы да шэрагаў «Арызоны Каётыз». Дэбютаваў у розыгрышу НХЛ 8 сьнежня 2018 году, зьявіўшыся ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс»[1]. Улетку 2021 году ў рамках абмену перайшоў да складу «Ванкувэр Кэнакс», падпісаўшы пяцігадовы кантракт на 24,57 млн даляраў[2].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць