Куміла
Куміла (Комель, Кумель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Куміла лац. Kumiła | |
Comela | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Como + суфікс з элемэнтам -л- (-l-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Комель, Кумель |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Куміла» |
Паходжаньне
рэдагавацьГуміла, Гоміла або Комела (Gumila[1], *Gomila[2], Comela) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова гум- (гом-, ком-) (імя ліцьвінаў Камонт; германскае імя Comont) паходзіць ад гоцкага guma, стараверхненямецкага gomo 'мужчына'[1].
Варыянты імя ў гістарычным крыніцах: tributo… Cumiła (15 ліпеня 1476 году)[4]; людеи… въ Дубенскои волости Федора Деньковича а Данила, а Радивона, а Сидора Комеля… Комеля (22 студзеня 1502 году)[5]; Дивило Кумилевичъ (1528 год)[6]; у Осташка Комеля… у Парфема Комеля (1552 год)[7]; et providum Nicolaum Jakubowicz Kumeliowicz civem Wilnensem (24 сакавіка 1584 году)[8]; Komlowszczyzna… Komyła (1744 год)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Дзівіла Кумілевіч — радунскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Ігнат, Васіль, Пётар, Зьміцер, Кузьма, Іван і Лаўрэн Комелі — жыхары маёнтку Янова (Віцебскае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1773 годзе[10].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Кумельшчына.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 116.
- ^ Antroponimia Altomedieval en Galicia (4ª Ed.), Celtiberia.net — Prehistoria, Protohistoria e Historia antigua
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 992, 1197.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 353.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 277.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 90.
- ^ Полоцкая ревизия 1552 года. — Москва, 1905. С. 51, 97.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 276 (62) (1584, 1586, 1597). — Vilnius, 2010. P. 35.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Яўген Анішчанка, инвентарь Янова 1773 в Витебском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 7 сьнежня 2015 г.