Княства Сэрбія

княства ў Паўднёва-Ўсходняй Эўропе (1804—1882)
(Перанакіравана з «Княства Сэрбіі»)

Княства Сэрбія (па-сэрбску: Кнежевина Србија, Kneževina Srbija) — балканская дзяржава, утвораная пасьля сэрбскай рэвалюцыі ў 1817 годзе.

Княства Сэрбія
Кнежевина Србија

 

1817 — 1882
Сьцяг Княства Сэрбіі Герб Княства Сэрбіі
Сьцяг Герб
Месцазнаходжаньне Княства Сэрбіі
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Бялград
Форма кіраваньня Абсалютная манархія
Валюта Сэрбскі дынар

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачаткова дзяржава займала тэрыторыю былога Бялградзкага пашалыку, аднак у 1831—1833 гадах яна пашырыла свае межы на захад, усход і поўдзень. У 1829 годзе адбылося прызнаньне туркамі аўтаноміі Сэрбіі. У 1867 годзе асманскія войскі пакідаюць тэрыторыю княства. У 1869 новая канстытуцыя вызначыла Сэрбію як незалежную дзяржаву. У 1878 Княства Сэрбія яшчэ пашырыла свае межы на паўднёвы ўсход, у тым жа годзе адбыўся Бэрлінскі кангрэс, які гарантаваў прызнаньне Сэрбіі з боку дзяржаваў і поўную незалежнасьць ад Асманскай імпэерыі. У 1882 Княства Сэрбія абвешчана Каралеўствам.

Кіраўнікі

рэдагаваць

Дзяржавай кіравала дынастыя Абрэнавічаў (па-сэрбску: Обреновићи)[1].

У 1842 Абрэнавічы былі выгнаны з краіны. Князем быў абвешчаны Аляксандр Карагеоргіевіч. У 1858 Абрэнавічы адноўлены на сэрбскім прастоле.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць