Мілаш Абрэнавіч

князь Сэрбіі

Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, па-сэрбску: Милош Обреновић, 18 сакавіка 1780, Горна Дабрыня — 26 верасьня 1860, Бялград) — князь Сэрбіі ў 18151839 і 18581860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.

Мілаш Абрэнавіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 7 (18) сакавіка 1780
Памёр: 14 (26) верасьня 1860 (80 гадоў) або 26 верасьня 1860(1860-09-26)[1] (80 гадоў)
Сужэнец: Ljubica Vukomanović[d]
Дзеці: Milan Obrenović II[d], Mihailo Obrenović III[d], Tudor Obrenovic, Prince of Serbia[d][3], Gabriel Obrenovic, Prince of Serbia[d][3], Petrija Obrenovic, Princess of Serbia[d][3], Savka Obrenovic, Princess of Serbia[d][3] і Marija Obrenovic, Princess of Serbia[d][3]
Бацька: Todor Mihailovic[d][3]
Маці: Višnja Urošević[d]
Узнагароды:
ордэн Белага арла ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені Ордэн Жалезнай кароны ордэн Збавіцеля

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.

Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сэрбскім паўстаньні, якое ўзначаліў Карагеоргі Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргі забіў у 1810 годзе яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасьля гэтага два лідэры паўстаньня распачалі крывавы канфлікт.

Кіраваньне

рэдагаваць

У 1815 годзе ўзначаліў Другое сэрбскае паўстаньне. Пад ціскам Расеі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сэрбіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.

Армія прымусіла яго адрачыся ад прастолу ў 1839 годзе, аднак ён вярнуўся на трон у 1858 годзе.

Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя мэтады кіраваньня. Задушыў некалькі паўстаньняў у краіне. У 1835 годзе быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), згодна зь якім засноўваўся парлямэнт.

Цікавыя факты

рэдагаваць

Падчас Другога сэрбскага паўстаньня Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітаньне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сэрбаў.

  1. ^ а б Miloš Obrenović // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б в г выгрузка зьвестак FreebaseGoogle.
  3. ^ а б в г д е Lundy D. R. Miloš Obrenovic, Prince of Serbia // The Peerage (анг.)