Кнаразы
Кнаразы (па-польску: Knorozy, па-падляску: Knorozý) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск-Падляскі.
Кнаразы | |
польск. Knorozy | |
Першыя згадкі: | 1573 |
Мясцовая назва: | Knorozý |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Бельск-Падляскі |
Насельніцтва: | 215 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-100 |
Нумарны знак: | BBI |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°51′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.25° у. д.Каардынаты: 52°51′0″ пн. ш. 23°15′0″ у. д. / 52.85° пн. ш. 23.25° у. д. |
Кнаразы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход — Плёскі).
Гісторыя
рэдагавацьПершапачаткова вёска прыналежала да зубоўскае воласьці каралеўскага фальварка ў Галадах. Вядома, што да канца 16 ст. тут дзейнічаў млын. У 1721 г. распачаўся судовы спор паміж мужыкамі вёскі ды яе арандатарам Мацьвеям Гусеўскім, стольнікам Ноўгарада-Северскага, які закончыўся карысным для Кнаразоў прыгаворам рэфэрэндарскага суду. Пасьля падзелу Рэчы Паспалітае Кнаразы прайшлі ў казну Расейскае імпэрыі (да 1861 г.). Паводле перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 315 жыхароў, у тым ліку 302 беларусы. На вясковых могілках з канца 19 ст. ў 1986 годзе была пабудаваная капліца ў гонар Казанскае іконы Божае Маці.
Выбітныя землякі
рэдагавацьНэстар Перавой[1] (1887 — 1974) — палітычны дзяяч, сакратар маскоўскай Беларускае народнае грамады ў час Першае сусьветне вайны, аўтар Залатой Кнігі пра вёску Кнаразы
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКнаразы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы і заўвагі
рэдагаваць- ^ Жыцьцяпіс Нэстара Перавоя. Праверана 13 жніўня 2014 г.