Кляштар канонікаў лятэранскіх (Быхаў)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
| |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Быхаў |
Каардынаты | 53°31′9.98″ пн. ш. 30°15′28.64″ у. д. / 53.5194389° пн. ш. 30.2579556° у. д.Каардынаты: 53°31′9.98″ пн. ш. 30°15′28.64″ у. д. / 53.5194389° пн. ш. 30.2579556° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх | |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх на Вікісховішчы |
Кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіцца на высокім правым беразе Дняпра, на поўнач ад замка, на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. У склад комплексу ўваходзіў касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, які ў 1960-я гады зруйнавалі савецкія ўлады.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1619 годзе ўладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі места Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, кляштар працягваў дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар[2], у будынках якога разьмясьцілася жаночая гімназія. Пазьней у кляштарным корпусе працавала расейская вязьніца.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам у колішнім кляштары працавала аўтамабільная школа.
Галерэя
рэдагаваць-
1911 г.
-
1917 г.
-
1917 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Рэвалюцыйная, 13
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 394.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 395.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.