Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Быхаў)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл на малюнаку-рэканструкцыі С. Лявіцкага
Касьцёл на малюнаку-рэканструкцыі С. Лявіцкага
Краіна Беларусь
Места Быхаў
Каардынаты 53°31′8.72″ пн. ш. 30°15′31.97″ у. д. / 53.5190889° пн. ш. 30.2588806° у. д. / 53.5190889; 30.2588806Каардынаты: 53°31′8.72″ пн. ш. 30°15′31.97″ у. д. / 53.5190889° пн. ш. 30.2588806° у. д. / 53.5190889; 30.2588806
Дата заснаваньня XVIII ст.
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Быхаве. Знаходзіўся на высокім правым беразе ракі Дняпра, на поўнач ад замка, на Касьцельнай вуліцы. Твор архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. У 1960-я гады савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл. Да нашага часу захаваліся падмуркі і суседні будынак кляштару канонікаў лятэранскіх.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
У панараме места, 1840 г.
 
Плян касьцёла

У 1619 годзе уладальнікі Быхава Хадкевічы[1] фундавалі ў ім кляштар канонікаў лятэранскіх з драўляным касьцёлам пад тытулам Сьвятога Казімера. Існуюць зьвесткі, што за часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) маскоўскі гаспадар Аляксей Міхайлавіч, войскі якога акупавалі места, загадаў гвалтоўна перарабіць існы мураваны касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату[2].

У 1765 годзе тагачасныя ўладальнікі Быхава Сапегі збудавалі на месцы драўлянага новы мураваны касьцёл пад тытулам Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. На 1744 год парафія належала да Аршанскага дэканату і ўлучала, апрача Старага і Новага Быхава, 24 населеныя пункты.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па першым падзеле Рэчы Паспалітай (1772 год), калі Быхаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Існуюць зьвесткі, што па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) расейскія ўлады ліквідавалі кляштар і зруйнавалі касьцёл, муры якога вярнулі каталікам толькі ў пачатку XX стагодзьдзя[2].

Наноўшы час

рэдагаваць

За савецкім часам бальшавікі зачынілі касьцёл, а потым ўзарвалі касьцельную званіцу. Канчаткова будынак касьцёла зруйнавалі ў 1960-я гады.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока з элемэнтамі клясыцызму. Асобна стаяла вышынная дамінанта — 3-ярусная вежа-званіца.

Касьцельны пляц атачаўся мурам з брамай.

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 394.
  2. ^ а б Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 395.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць