Мікалай Пятровіч Савік (23 ліпеня 1937, м. Койданаў, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, Менская вобласьць, БССР) — вучоны-кібэрнэтык, публіцыст, чалец Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналёгіяў (1997).

Мікалай Савік
чалавек
Стацьмужчынская Рэдагаваць
ГрамадзянстваБеларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, Беларусь Рэдагаваць
Уласнае імяМікалай Рэдагаваць
Дата нараджэньня23 ліпеня 1937 Рэдагаваць
Месца нараджэньняКойданаў Рэдагаваць
СужэнецЛідзія Савік Рэдагаваць
Занятакпубліцыст Рэдагаваць
Альма-матэрБеларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт Рэдагаваць

Біяграфія рэдагаваць

У 1954 годзе Мікалай Савік закончыў Койданаўскую школу № 1 Менскай вобласьці, скончыў БДУ (1959). З 1959 году ў Інстытуце матэматыкі і вылічальнай тэхнікі, з 1977 году ў Інстытуце тэхнічнай кібэрнэтыкі АН БССР. Прымаў удзел у стварэньні першай у СССР шматпраграмнай вылічальнай сыстэмы «Менск-22», а таксама вымяральна-вылічальных комплексаў і сыстэмы калектыўнага карыстаньня аўтаматызаваных дасьледаваньняў і навукова-тэхнічных экспэрымэнтаў для шэрагу навукова-дасьледчых інстытутаў АН Беларусі. Аўтар больш за 500 навуковых, навукова-папулярных, публіцыстычных артыкулаў і нарысаў.

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.