Керагелішкі
Керагелішкі (лет. Karageliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Еўеўскага староства Электрэнскага самакіраваньня Віленскага павету.
Керагелішкі лац. Kieragieliški | |
лет. Karageliškės | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Віленскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°47′31″ пн. ш. 24°56′31″ у. д. / 54.79194° пн. ш. 24.94194° у. д.Каардынаты: 54°47′31″ пн. ш. 24°56′31″ у. д. / 54.79194° пн. ш. 24.94194° у. д. |
Керагелішкі |
Назва
рэдагавацьПаводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -кар- (-кор-) паходзіць ад гоцкага kaurus 'цяжкі, важкі', а фармант -гайл- (-гел-) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[1]. Такім парадкам, імя Карыгайла азначае «важкі свавольствам»[2]. У Польшчы гістарычна бытавала імя Коргал: Petrus Corgal (kmetho in Oszeczek) (1443 год)[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
рэдагавацьУ 1905 годзе жыхары Керагелішкаў выступілі супраць увядзеньня летувіскай мовы ў набажэнствах[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 133 чалавекі ў вёсцы Керагелішках і 5 чалавек засьценку Керагелішках[8]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 3. — Wrocław, 1971—1973. S. 86.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Kwestia litewska w prasie polskiej. — Warszawa, 1905. S. 96.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 319.