Каятан Марашэўскі

беларускі драматург

Каятан Марашэўскі ( 1811 у Шумску на Віленшчыне[1]) — драматург канца XVIII стагодзьдзя, манах-дамініканін, прафэсар, выкладнік паэтыкі і рыторыкі Забельскага дамініканскага калегіюму. Аўтар польскамоўнай трагедыі «Свабода ў няволі» і беларуска-польскай п’есы «Камэдыя» — першай беларускай камэдыі, дзе галоўныя пэрсанажы гавораць па-беларуску[2].

Каятан Марашэўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся невядома
  • невядома
Памёр 1811
Дзейнасьць драматург, пісьменьнік, манах

Біяграфія

рэдагаваць

У 1787 годзе выкладаў рыторыку і паэтыку ў Забелах. У 1788 годзе перавёўся выкладаць у школу пры кляштары ў Аглоні. На момант сваёй сьмерці ў 1811 годзе быў прыёрам Шумскага дамініканскага кляштару.

Дзейнасьць драматурга прыпадала на самы канец XVIII ст., у якім Беларусь перажыла сапраўдны тэатральны бум. Каятан Марашэўскі ня мог ня ведаць і пра агромністую папулярнасьць выступленьняў вандроўных артыстаў-блазьнюкоў. Не апошнюю ролю ў станаўленьні драматурга адыграла і асяродзьдзе, у якім яму давялося працаваць. Калектыў выкладнікаў Забельскага калегіюма быў нешматлікім. Прыкладам, у 1802 годзе ў калегіюме працавалі адно толькі шэсьць выкладнікаў і восемдзесят навучэнцаў.

Творчасьць

рэдагаваць

У Забэльскім рукапісным зборніку захаваліся толькі два драматургічныя творы Каятана Марашэўскага. У «Камэдыі» паказана цяжкае жыцьцё прыгоннага селяніна Дзёмкі, выказваецца асьветніцкая думка, што шчасьце залежыць не ад лёсу, а ад чалавечых учынкаў. Твор напісаны ў адпаведнасьці з эстэтыкай клясыцызму, аднак адчуваецца ўплыў барочных інтэрмэдый, якія ўпершыню ў беларускай літаратуры сынтэзуюцца ў камэдыю. Ідэі асьветніцтва выявіліся ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Бэлізарыюс — вышэй за асабістыя інтарэсы ставіць інтарэсы радзімы.

Творы Каятана Марашэўскага захаваліся ў рукаіпісным зборніку, які зьберагаецца ў бібліятэцы Летувіскай АН. Сюжэт «Камэдыі» выкарыстоўвалі беларускія драматургі (п’еса Францішка Аляхновіча «Птушка шчасьця», 1920).

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • Камедыя // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. 2-е выд. Менск, 1997. Т. 1.
  1. ^ Брыль А. Звесткі пра Каятана Марашэўскага, Міхала Цяцерскага і Ігнацыя Юрэвіча ў дакументах Дамініканскага ордэна // Роднае Слова. № 4, 2018. С. 3—4.
  2. ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 299.

Літаратура

рэдагаваць