Кашэлі
Кашэ́лі (па-польску: Koszele, мясц. афіц. бел.: Кошэлі, па-падляску: Košeliê) — вёска ва ўсходняй Польшчы ў Арлянскай гміне Бельскага павету.
Кашэлі | |
польск. Koszele, бел. Кошэлі[a] | |
Першыя згадкі: | 1495 |
Мясцовая назва: | Košeliê |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Бельскі |
Гміна: | Орля |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 17-106 Orla |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°42′0″ пн. ш. 23°19′20″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.32222° у. д.Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°19′20″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.32222° у. д. |
Кашэлі |
У 1975—1998 гадах вёска належала да Беластоцкага ваяводзтва.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы, праваслаўныя, якія карыстаюцца падляскім дыялектам.
Гісторыя
рэдагавацьУпершыню Кашэлі ўзгадваюцца ў 1495 г. у прывілеі на магдэбурскае права дла места Бельск. Вядома, што на землях вёскі Кашэлі было заснаванае суседняе мястэчка Орля. Сьпярша ў Кашэлях пражывалі баяры путныя, бо тут праходзіў гасьцінец зь Бельску ў Кобрынь (да сёньняшняга дня паўднёвая частка вёскі называецца Баяры). Вёска ў 1577 г. прыналежала князю Юры Алелькавічу, разьмяшчалася на 31 валоцы зямлі, тут былі 2 карчмы. Кашэлі хутка разьвіваліся ў час валоданьня Радзівілаў: Крыштапа «Пяруна» ды Януша. Паводле перапісу ў 1654 г. тут было 91 сялянаў, але толькі адзін баяр — Амяльян Луціч (гаспадарыў на 40 га зямлі). Кашэлі заняпалі пасьля войнаў паловы XVII стагодзьдзя. Чарговы пэрыяд хуткага разьвіцьця вёска перажыла толькі пасьля скасаваньня прыгоньніцкага права ў 1861 г. (у 1867 г. тут было 47 дамоў, у 1905 г. — ужо 75)[2]. У 20 ст. вёска поўнасьцю гарэла ў час першай і другай сусьветных войнаў[3].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ дадатковая афіцыйная назва па-беларуску
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013803062-0038155?var-id=1639616&format=jsonapi
- ^ Хроніка мясцовасьці (пол.) Праверана 24 лютага 2014 г.
- ^ Інфармацыя пра вёску на сайце турыстычнага шляху Дрэва і Сакрум Праверана 24 лютага 2014 г.