Кацусіка Хакусай
Кацусіка Хакусай (па-японску: 葛飾北斎 — болей вядомы як проста Хакусай, зь яп. Вучань паўночнай зоркі) — адзін з найвыбітных японскіх мастакоў і гравёраў, які маляваў у стылі ўкіё-э. Нарадзіўся ў кастрычніку ці лістападзе 1760 году ў Эда (цяпер Токіё), памёр 10 траўня 1849 году.
Кацусіка Хакусай | |
![]() | |
Імя пры нараджэньні | 葛飾北斎 |
---|---|
Дата нараджэньня | 31 кастрычніка 1760[1][2] |
Месца нараджэньня | Эда, Японія |
Дата сьмерці | 10 траўня 1849[3][2][4][…] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | Эда, Японія |
Занятак | мастацтва, гравюра |
Навуковая сфэра | укіё-э[d], жывапіс[5], выяўленчае мастацтва[5], wood engraving technique[d][5], графіка[d][5], illustration[d][5] і малюнак[5] |
Гады дзейнасьці | 1808[6] |
Жанры | укіё-э[d][7] і партрэт[7] |
Плынь | ўкіё-э |
Працы | цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі» |
Подпіс | ![]() |
Сапраўдным імем Хакусай было Такітара, але ён працаваў пад шматлікімі псэўданімамі, напр. Schunrō, Sōri, Taito, Manji. Ён нарадзіўся ў квартале Варагэсуй раёну Ходзё, Эда. Вучыўся мастацтву ў майстэрні Сунсё (1726—1792 г.г.). Хутка ён стаў вядомы як вельмі працавіты мастак, выдатны гравёр, ілюстратар і карыкатурыст. У 1779 годзе Хакусай стварыў сэрыю тэатральных партрэтаў. У 1791 годзе яго запрасілі стварыць некалькі гравюраў для выдаўца Цутая Дзюдзабура.

1793 і 1794 г.г. сталі пераломнымі ў жыцьці Кацусіка Хакусай. Ён адмовіўся ад агульнапрынятага стылю і стаў выпрацоўваць уласны, вывучаючы японскія школы жывапісу Рымпа і Тоса, а так сама эўрапейскую пэрспэктыву.
У 1795 годзе выйшлі яга ілюстрацыі да паэтычнай анталёгіі «Кэка Эда мурасакі». У наступныя тры гады Хакусай стварае шмат гравюраў і альбомных лістоў. Апошнія «сурымона" — мелі вялізарны посьпех. Пасьля гэтага іншыя мастакі пачалі капіраваць стыль Кацусіка Хакусай. З гэтага часу мастак пачаў пастаянна выкарыстоўваць свой псэўданім «Хакусай», якім ён падпісваў гравюры і жывапісныя працы.

З гэтага часу мастак, атрымаўшы некаторы аўтарытэт, часта выстаўляў свае творы для грамадзтва. У 1804 годзе на тэрыторыі храму Эда, Хакусай намаляваў выяву Бадхідхармы памерам 240 м². У 1804—1813 г.г. ён маляваў ілюстрацыі для камічных аповесьцяў «ёміхон», вядомых аўтараў Кёкутэя Бакіна і Рутэя Танэхіка.
У сваіх творах ён, звычайна, маляваў некалькі людзей, адлюстроўваючы атмасфэру японскага жыцьця. Акрамя таго, Хакусай маляваў партрэты сучасных яму паэтаў. Акрамя людзей ён маляваў кветкі, будынкі, масты і г.д. З дапамогай сваіх вучняў Хакусай здолеў выдаць 15 тамоў эскізаў і рысункаў «Manga» (1814 год).
Яго працы значна паўплывалі на эўрапейскіх экспрэсіяністаў, такіх яе Клод Манэ і г.д. Адной зь яго найвядомых працаў зьяўляецца цыкл пэйзажных гравюраў «36 відаў на гару Фудзі», які быў створаны ў 1826 – 1833 г.г. у навакольлі Токіё. Ён складаецца з 46 гравюраў (10 было дадана пазьней). У канцы 1934 году, перад выхадам сэрыі кніжнай гравюры «Фугаку хякэй», мастак пакінуў Эда і год жыў у працоўным раёне на паўвысьпе Міюра на поўдзень ад Эда. У гэты час (1935 г.) пачала выдавацца яго апошняя сэрыя гравюраў «Хякунін ісю ўба га этокі» — «Сто вершаў у выкладаньні няні» (выявы да зборніка «100 вершаў 100 паэтаў»). Усяго ў гэтай сэрыі было 28 гравюраў і 62 эскізы.

У 1936 годзе Хакусай вярнуўся ў Эда, калі горад быў зруйнаваны мясцовай бяднотай, і яму давялося гандляваць уласнымі карцінамі каб зарабіць на ежу. У 1839 годзе ў майстэрні Кацусіка Хакусай адбыўся пажар, які зьнішчыў усе накіды і працоўныя матэрыялы. Пасьля гэтага мастак амаль перастаў працаваць.
Самым вядомым вучнем Кацусіка Хакусай стаў Татоя Хакэй, які маляваў ілюстрацыі для кніг і «сурымона». У сваім жыцьці Хакусай намаляваў ілюстрацыі для прыкладна 500 кніжак, зь якіх частку напісаў сам.
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Hokusai // Lambiek Comiclopedia (анг.) — Lambiek, 1999.
- ^ а б Hokusai // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ RKDartists (нід.)
- ^ Katsushika Hokusai // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.) / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
- ^ а б в г д е Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ 1808 // https://hdl.handle.net/20.500.11840/698540
- ^ а б https://www.rijksmuseum.nl/en/rijksstudio/2084333--etamemeta/collections/colour-woodcut-xylography?ii=0&p=0
Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць
- Кацусіка Хакусай. Encyclopædia Britannica. (анг.)
- Музэй Хакусай. (анг.)
- Сайт прысьвечаны Хакусай. (анг.)(фр.)