Густаў Клімт
Густаў Клімт (па-нямецку: Gustav Klimt; 14 ліпеня 1862 — 6 лютага 1918) — аўстрыйскі мастак і графік, сымбаліст. Зарабляў на жыцьцё таксама, працуючы дэкаратарам, дызайнэрам малюнку тканін. Прадстаўнік Венскай сэцэсіі, вядучы прадстаўнік венскага мадэрнізму.
Густаў Клімт | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 14 ліпеня 1862 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вена, Аўстрыя |
Дата сьмерці | 6 лютага 1918 (55 гадоў) |
Месца сьмерці | Вена, Аўстра-Вугоршчына[1][2] |
Прычына сьмерці | інсульт[3] |
Месца пахаваньня | Gustav Klimt's grave[d] |
Грамадзянства | Аўстрыйская імпэрыя Аўстрыйская імпэрыя[4] |
Адукацыя | школа прыкладных мастацтваў пры аўстрыйскім музэі індустрыяльнага мастацтва у Вене |
Альма-матэр | Венскі ўнівэрсытэт практычных мастацтваў |
Занятак | жывапіс |
Жанры | мадэрн |
Плынь | мадэрнізм |
Пад уплывам | George Minne[d][5] |
Узнагароды | |
Подпіс | ![]() |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Прафэсійнае жыцьцёРэдагаваць
Густаў Клімт нарадзіўся ў сям’і Эрнста Клімта і Ганны Разаліі Фінстэр у прадмесьці Вены. Бацька Густава быў рэзчыкам па золаце, і спрыяў разьвіцьцю мастацкіх схільнасьцяў у дзяцей. Іншыя сыны — Эрнст (малодшы) і Георг Клімты таксама сталі мастакамі.
Навучаўся ў венскай мастацкай школе (Kunstgewerbeschule) у Фэрдынанда Ляўфбэргера (Ferdinand Laufberger).
У 1879 г. працаваў у Ганса Макарта (Hans Makart). З 1883 да 1892 разам з братам Эрнстам ды мастаком Францам Мачам (Franz Matsch) працаваў у, імі ж заснаванай, «кампаніі жывапісцаў». З Мачам, аднак, стасункі пазьней разладзіліся — пасьля таго, як эскізы фрэсак Густава Клімта для стэлы венскага ўнівэрстэту былі непрыхільна ўспрынятыя венскай публікай.
У 1890 г. Клімт быў узнагароджаны імпэратарам за карціну з выявай інтэр’еру старога гарадзкога тэатру Вены. У 1891 годзе стаў сябрам венскага «Дому мастакоў», але выйшаў зь яго ў 1897 і стаў адным з заснавальнікаў Венскай сэцэсіі (Wiener Secession) (быў яе прэзыдэнтам з 1897 да 1899 гг.)
У 1900 г. ягоная карціна «Філязофія» атрымала залаты мэдаль на Сусьветнай выставе ў Парыжы.
У 1905 г. ён адбыўся ягоны разрыў зь Венскай сэцэсіяй.
СьмерцьРэдагаваць
Густаў Клімт памёр ад інсульту 6 лютага 1918 году, і быў пахаваны на венскіх могілках Hietzing. У 1924 годзе ягоным імём быў названы венскі завулак (Klimtgasse).
ГалерэяРэдагаваць
У культурыРэдагаваць
Копіі шасьці яго карцін былі выкарыстаны ў застаўцы анімэ Elfen Lied.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Густаў Клімт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- AZH: галерэя — Густаў Клімт(укр.)
- Архіў Густава Клімта(ням.)
- Таварыства імя Густава Клімта(ням.)
- Найбуйнейшы збор твораў Густава Клімта ў палацы Бэльвэдэр(ням.) у Вене
- Жыцьцяпіс і працы(ням.)
- ^ https://www.britannica.com/biography/Gustav-Klimt
- ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ^ https://www.klimt-foundation.com/en/klimt-info/biography/
- ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва
- ^ http://georgeminne.vlaamsekunstcollectie.be/en/biography