Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа (Шаркоўшчына)
Сакральны будынак | |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Шаркоўшчына |
Каардынаты | 55°21′54″ пн. ш. 27°27′50″ у. д. / 55.365° пн. ш. 27.46389° у. д.Каардынаты: 55°21′54″ пн. ш. 27°27′50″ у. д. / 55.365° пн. ш. 27.46389° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | 1992 |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа |
Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа — рымска-каталіцкі сакральны будынак у Шаркоўшчыне, узьведзены ў 1995 годзе.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваўся ў 1992—1995 гадох (асьвечаны ў 1995 годзе) з цэглы.
Архітэктура
рэдагавацьПрастакутная ў пляне 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з 5-граннай апсыдай. На фасадзе выступае 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Роўныя бакавыя фасады рытмічна падзяляюцца аркавымі аконнымі праёмамі. Вальмавае пакрыцьцё апсыды завяршаецца 4-граннай сыгнатуркай[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.