Касьцёл Сьвятога Язэпа (Ляхавічы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа
| |
Касьцёл Сьвятога Язэпа
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Ляхавічы |
Каардынаты | 53°02′59.40″ пн. ш. 26°16′05.10″ у. д. / 53.0498333° пн. ш. 26.268083° у. д.Каардынаты: 53°02′59.40″ пн. ш. 26°16′05.10″ у. д. / 53.0498333° пн. ш. 26.268083° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Пінская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Касьцёл Сьвятога Язэпа | |
Касьцёл Сьвятога Язэпа на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Язэпа[a] — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Ляхавічах. Знаходзіцца ў паўночнай частцы места[b]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі.
Гісторыя
рэдагавацьНовы мураваны касьцёл у Ляхавічах збудавалі ў 1907 годзе на сродкі Рэйтанаў. У 1910 годзе адбылася яго кансэкрацыя.
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога перарабілі пад паліклініку. У 2010-я гады будынак касьцёла вярнулі каталікам, пачалося яго аднаўленьне.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Гатычную вэртыкальную накіраванасьць архітэктурнай кампазыцыі надавалі высокая шатровая званіца (васьмярык на чацьверыку) на фасадзе і пэрспэктыўны ўваходны стральчаты партал з акном-ружай над ім. Вэртыкальны рытм стваралі ступеньчатыя контрфорсы зь вежачкамі-фіяламі і «крабамі» ў завяршэньні ступеньчатых контрфорсаў, высокія вузкія стральчатыя нішы і аконныя праёмы, аркатурныя пасы. Бакавыя працяглыя фасады рытмічна падзяляліся высокімі стральчатымі аконнымі праёмамі і ступеньчатымі контрфорсамі ў прасьценках.
Унутраная прастора разьмяжоўвалася на тры нэфы гранёнымі слупамі, перакрывалася стральчатымі скляпеньнямі. У інтэр’еры быў нэагатычны амбон[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1914 г.
-
1914 г.
-
1914 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.