Касьцёл Сьвятога Юрыя (Коўна)
Касьцёл Сьвятога Юрыя ў Коўне — помнік готыкі Вялікага княства Літоўскага
Гісторыя
рэдагаваць- 1468 – Казімір Ягелончык запрасіў манахаў-бэрнардынаў у Коўна.
- 1492 – заканчэньне будаўніцтва, асьвячэньне.
- 1576-1579 – перабудаваны.
- 1643 – адноўлены, пасьля пажараў 1603, 1624.
- 1656, 1659 – пашкоджаны маскоўскім войскам.
- 1812 – пераўтвораны расейскім войскам у вайсковы магазын.
Архітэктура
рэдагавацьІніцыятарамі будаўніцтва касьцёлу былі манахі бэрнардыны. Падобны тып храмаў з выцягнутым трохнэфным каталіконам, падоўжанай гранёнай апсыдай і бязьвежавым фасадам паходзіць з Італіі, адкуль прыехалі і самі манахі.
Храмы падобныя Юр’еўскаму касьцёлу: Сьв. Францішка, Сьв. Яна, Унебаўзяцьця Найсьв. Марыі ў Вільні і Сьв. Пятра і Сьв. Паўла ў Коўне былі новай формай і новым крокам наперад сакральнага дойлідзтва ВКЛ.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКасьцёл Сьвятога Юрыя (Коўна) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў