Касьцёл Сьвятога Духа (Жэгра)
храм | |
Краіна | Славаччына |
Вёска | Жэгра |
Каардынаты | 48°58′43″ пн. ш. 20°47′35″ у. д. / 48.97861° пн. ш. 20.79306° у. д.Каардынаты: 48°58′43″ пн. ш. 20°47′35″ у. д. / 48.97861° пн. ш. 20.79306° у. д. |
Канфэсія | каталіцызм |
Эпархія | Roman Catholic Diocese of Spiš[d] |
Тып будынка | касьцёл |
Архітэктурны стыль | барокавая архітэктура[d][1] і раньняя готыка[d][1] |
Дата заснаваньня | 1245 (779 гадоў таму) |
Будаваньне | 1245—1275 гады |
Статус | Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d] і культурная спадчына Славаччыны[d][1] |
Стан | дзейны |
Касьцёл Сьвятога Духа | |
Касьцёл Сьвятога Духа на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Духа (па-славацку: Kostol Ducha Svätého) — храм у вёсцы Жэгра ў раёне Сьпіска Нова Вэс у Кошыцкім краі цэнтральна-ўсходняй Славаччыны. Побач знаходзіцца Сьпіскае Падгародзьдзе.
Апісаньне
рэдагавацьКасьцёл быў пабудаваны ў другой палове XIII стагодзьдзя са сьпіскага травэртыну. У ім спалучаюцца рысы раманскага і гатычнага мастацтва. Яго візытнай карткай зьяўляюцца ўнікальныя гатычныя насьценныя росьпісы. Храм зьяўляецца адным з двухнэфавых сьпіскіх храмаў. У 1245 годзе сьпіскі пробашч Мацей даў згоду на будаўніцтва царквы з сыстэмай умацаваньняў. Яно працягваўся 30 гадоў (1245—1275). Пазьней была прыбудавана вежа з цыбулепадобным купалам, а царкоўны нэф атрымаў скляпеньне, якое абапіралася на цэнтральны слуп. У XIV—XV стагодзьдзях муры храму былі ўпрыгожаны насьценным росьпісам. Унутры ёсьць фрэскі, якія пакрываюць увесь прэсьбітэрый, трыюмфальную арку і паўночную сьцяну. Акрамя таго, у касьцёле захавалася каменная купель XIII ст[2]. У XVII стагодзьдзі касьцёл меў барочнае аздабленьне.
Храм уключаны ў сьпіс нацыянальных культурных помнікаў Славаччыны, а з 1993 года ўключаны ў сьпіс Сусьветнай спадчынай ЮНЭСКО, як частка «Левача, Сьпіскі замак і зьвязаныя зь імі культурныя помнікі»[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в г д е https://data.gov.sk/dataset
- ^ Żehra, UNESCO w zasięgu ręki
- ^ Levoča, Spiš Castle and associated cultural monuments UNESCO World Heritage Centre Праверана 2018-06-28 г. Архіўная копія ад 2021-02-10 г.