Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Талачын)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Талачын |
Каардынаты | 54°24′25.57″ пн. ш. 29°42′14.03″ у. д. / 54.4071028° пн. ш. 29.7038972° у. д.Каардынаты: 54°24′25.57″ пн. ш. 29°42′14.03″ у. д. / 54.4071028° пн. ш. 29.7038972° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Дата заснаваньня | 1853 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Талачыне. Знаходзіцца на ўзвышшы ў цэнтры места, на гістарычнай Аршанскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьІснуюць зьвесткі, што ў 1604 годзе Леў Сапега збудаваў у Талачыне касьцёл, школу і шпіталь для хворых.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа падзелах Рэчы Паспалітай, калі Талачын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1813—1853 гадох вялося будаваньне новага мураванага касьцёла.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Па вайне будынак прызначылі пад сховішча, склад розных матэрыялаў, пазьней часткова адраманавалі, каб зрабіць у ім кавярню і клюб. У 1960-я гады зруйнавалі 3-ярусную званіцу, што стаяла побач зь касьцёлам. 6 красавіка 1993 году будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры клясыцызму з элемэнтамі рэтраготыкі. Прастакутны ў пляне аб’ём пад 2-схільным дахам, з тыльнага боку далучаецца паўкруглая апсыда з конхавым пакрыцьцём. Бакавыя фасады падзяляюцца высокімі вузкімі стральчатымі вокнамі і пілястрамі ў прасьценках. Пэрымэтрам будынка праходзіць прафіляваны карніз.
Унутраная прастора падзяляецца дзьвюма парамі моцных слупоў на тры нэфы, у сярэднім зь якім месьціцца паўкруглая апсыда. Пры ўходзе вылучаюцца бакавыя квадратныя ў пляне закрысьціі, над якімі разьмяшчаецца галерэя хораў[1].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 50
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000883 |
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага ў Талачыне, Radzima.org
- Талачын — парафія Сьвятога Антонія Падуанскага. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.