Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага (Паставы)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Паставы |
Каардынаты | 55°6′52.11″ пн. ш. 26°50′37.21″ у. д. / 55.114475° пн. ш. 26.8436694° у. д.Каардынаты: 55°6′52.11″ пн. ш. 26°50′37.21″ у. д. / 55.114475° пн. ш. 26.8436694° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква і каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Artur Goebel[d] |
Дата заснаваньня | 1640, 1887 |
Дата скасаваньня | 1914 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага | |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага на Вікісховішчы |
Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага — помнік архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў у Паставах. Знаходзіцца на Зарэччы, на правым беразе ракі Мядзелкі, пад адрасам вуліца Набярэжная, 6. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУ 1640 годзе на высьпе паміж ракой Мядзелкай і каналам каралеўскі сакратар Станіслаў Бяганскі і ягоная жонка Ганна зь Сехеняў фундавалі кляштар францішканаў і касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Паставы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар. Неўзабаве рэшткі старога касьцёла разабралі.
На месцы зруйнаванага касьцёла ў 1880—1887 (паводле іншых зьвестак, у 1898—1904) узьвялі новы касьцёл з выкарыстаньнем падмуркаў старога. Будаваньне вялося паводле праекту архітэктара А. Гойбэля. У Першую сусьветную вайну касьцёл моцна пацярпеў (страціў арган, галоўны алтар, амбон).
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1920-я гады будынак касьцёл аднавілі. У 1959 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёла. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 3-нэфавая 1-вежавая базыліка з трансэптам, 5-граннай апсыдай і бакавымі закрысьціямі. Вэртыкальнай дамінантай зьяўляецца 4-гранная вежа-званіца з высокім гранёным шпілем на галоўным фасадзе. Бакавыя фасады падзяляюцца прыступкавымі контрфорсамі і стральчатымі праёмамі. Галоўны ўваход мае выгляд 3 стральчатых парталаў. На чырвоным фоне цаглянай муроўкі сьценаў вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя нішы, аркатура, архітэктурныя абломы.
Унутраная прастора падзяляецца 6 гранёнымі слупамі на 3 высокія падоўжныя нэфы, перакрытыя нэрвюрнымі крыжовымі скляпеньнямі. Прасьценкі бакавых высокіх стральчатых, запоўненых каляровымі вітражамі вокнаў умацоўваюцца таксама гранёнымі пілёнамі. Над стральчатай аркай уваходу ў малітоўную залю разьмяшчаецца драўляная кансольная антрэсоль хораў на фігурных разных кранштэйнах. Апсыду аздабляе алейны росьпіс «Унебаўзяцьце», разьмешчаны ў стральчатай арцы, з бакоў — выявы эвангелістаў у рост[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1916 г.
-
З боку Мядзелкі, 1930 г.
-
З боку Старога Рынку, 1931 г.
-
З боку Старога Рынку, 1932 г.
-
З боку Старога Рынку, 1936 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1941—1944 гг.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Апсыда
-
Галоўны алтар
-
Амбон
-
Спавядальня
-
Гадзіньнік
-
Плябанія
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 213Г000573 |
- Касьцёл Сьвятога Антонія Падуанскага ў Паставах, Radzima.org
- Паставы — парафія Сьв. Антонія Падуанскага і Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі. Catholic.by (28 ліпеня 2017). Праверана 14 траўня 2020 г.