Касьцёл Перамяненьня Пана (Вялікая Бераставіца)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Перамяненьня Пана
| |
Касьцёл Перамяненьня Пана
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Вялікая Бераставіца |
Каардынаты | 53°11′45.6″ пн. ш. 24°00′50.7″ у. д. / 53.196° пн. ш. 24.014083° у. д.Каардынаты: 53°11′45.6″ пн. ш. 24°00′50.7″ у. д. / 53.196° пн. ш. 24.014083° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэаготыка |
Аўтар праекту | Іван Плотнікаў[d] |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Перамяненьня Пана | |
Касьцёл Перамяненьня Пана на Вікісховішчы |
Касьцёл Перамяне́ньня Па́на — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Вялікай Бераставіцы. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычнай Гарадзенскай вуліцы[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэаготыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьБудаваньне новага мураванага касьцёлу у Вялікай Бераставіцы пачалося 23 чэрвеня 1909 году і скончылася ў 1912 годзе. Фундатарам быў уладальнік маёнтку граф І. Касакоўскі.
17 чэрвеня 1965 году савецкія ўлады зачынілі касьцёл. У 1989 годзе будынак касьцёла вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта прастакутная 3-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай. Галоўны фасад атрымаў дынамічную, вэртыкальна скіраваную кампазыцыю, завершаную 3-яруснай шатровай вежай-званіцай, якая на 2-м ярусе дэкаруецца накладным 2-ярусным гатычным шчытом. Вэртыкальнасьць узмацняюць прыступкавыя контрфорсы і стральчатыя праёмы. Уваход вылучаецца магутным аркавым парталам, запоўненым дзьвярамі з мастацкай акоўкай. Калярыстычны эфэкт дасягаецца спалучэньнем фактурнай «аксамітавай» муроўкі сьценаў і атынкаваных элемэнтаў архітэктурнага дэкору: лапатак, карнізаў, ліштваў, нішаў.
Унутраная прастора перакрываецца стральчатымі скляпеньнямі з гуртамі. Інтэр’ер аздабляе драўляны амбон ў вытанчаных формах готыкі. Над нартэксам кансольны балькон арганных хораў, адкрытых у нэф стральчатай аркай[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
1900 г.
-
1912 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
З боку апсыды
-
Бакавы фасад
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 29
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 75.
Літаратура
рэдагаваць- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000683 |