Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі (Браслаў)

помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Браславе (Беларусь)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Краіна Беларусь
Места Браслаў
Каардынаты 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. / 55.63361° пн. ш. 27.04972° у. д. / 55.63361; 27.04972Каардынаты: 55°38′1″ пн. ш. 27°2′59″ у. д. / 55.63361° пн. ш. 27.04972° у. д. / 55.63361; 27.04972
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэараманскі стыль
Дата заснаваньня 1824, 1897
Сайт waladarka.by
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Нараджэ́ньня Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Браславе. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры нэараманскага стылю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Касьцёл. Д. Струкаў, 1864 г.

Першыя дакладныя зьвесткі пра каталіцкую сьвятыню ў Браславе датуюцца XV ст., калі на Замкавай гары збудавалі драўляны касьцёл пад тытулам Маці Божай. Неаднойчы ён зьнішчаўся пажарамі (апошні раз у 1794 годзе).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Браслаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1824 годзе каля падэшвы Замкавай гары збудавалі новы мураваны будынак. Па пажары ў 1832 годзе, які зьнішчыў манастыр базылянаў, тамтэйшы абраз Маці Божай перанесьлі ў касьцёл.

З прычыны невялікага памеру касьцёла, неўзабаве пачалі ўзводзіць новы, які скончылі да 1897 году.

Найноўшы час

рэдагаваць
 
З боку Замкавай гары, ліпень 1944 г.

На 1928 год у парафіі налічвалася каля 7 тыс. вернікаў. У 1942 годзе нацысты забілі кс. пробашча Мечыслава Акрэйца за тое, што ён ратаваў жыдоў, якія хаваліся ў касьцёле. У 1950 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл і прызначылі яго пад сховішча збожжа, але ўжо праз два гады будынак аддалі парафіянам. Перасьлед вернікаў, аднак, працягваўся да 1989 году.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры нэараманскага стылю. Гэта 3-нэфавая базыліка. Падоўжаны прастакутны ў плянс аб’ем накрывае 2-схільны дах. Сылюэт галоўнага фасаду фармуюць кутнія пінаклі з шпілямі і высунутая наперад ярусная шатровая вежа-званіца, да якой вядуць выкладзеныя з буйных вапняковых блёкаў сходы. У муроўцы выкарыстоўваецца мясцовы прыем г.зв. браслаўскай мазаікі[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць