Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (Параф’янава)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Параф’янава |
Каардынаты | 54°53′09″ пн. ш. 27°34′34″ у. д. / 54.88583° пн. ш. 27.57611° у. д.Каардынаты: 54°53′09″ пн. ш. 27°34′34″ у. д. / 54.88583° пн. ш. 27.57611° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | нэабарока[d] |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Параф’янаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Касьцельная, 1. Дзее. Твор архітэктуры нэабарока.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы драўляны касьцёл ў Параф’янаве ў 1630 годзе фундаваў Мельхіёр Гіляшкевіч, архідыякан віленскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Параф’янава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць.
У 1908 годзе на сродкі парафіян і намаганьнямі ксяндза Б. Корна пачалося будаваньне мураванага касьцёла, у асноўным скончанае да 1913 году.
Найноўшы час
рэдагавацьУ 1930 годзе віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі кансэкраваў касьцёл. У 1956 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл, будынак якога прыстасавалі пад склад. У 1989 годзе касьцёл вярнулі каталікам.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік архітэктуры нэабарока. Гэта 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Выцягнуты прэзьбітэрыюм з паўкруглым завяршэньнем атачаецца абхадной галерэяй. Цэнтральны нэф і трансэпт накрываюцца ўзаемна пэрпэндыкулярнымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. 2-ярусны галоўны фасад вылучааецца чацьверыковымі вежамі з складанай кампазыцыяй завяршэньняў. Фасады аздабляе багатая ордэрная плястыка: прафіляваныя карнізы, пілястры, вялікія і разнастайныя сваёй формай праёмы.
Усярэдзіне 8 слупоў падзяляюць унутраную прастору на тры нэфы. Цэнтральны нэф перакрываецца цыліндрычным скляпеньнем з распалубкамі, бакавыя нэфы — крыжовымі. Слупы і сьцены падзяляюцца падвойнымі пілястрамі і аздабляюцца арнамэнтальным росьпісам і гіпсавымі барэльефамі на тэму «Крыжовы шлях Хрыста», выкананымі ў 1927 годзе. Алтар у стылі нэабарока мае выгляд накладнога калённа-пілястравага портыка, дэкараванага алебастравымі выявамі сьвятых[1].
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
Э. Навіцкі, 1908 г.
-
1941 г.
-
20 чэрвеня 1944 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Бакавы фасад
-
З боку апсыды
-
Галоўны алтар
-
Бакавы алтар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 282.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.