Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зымэрынг)

Каталіцкі касьцёл у Вене
Славутасьць
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Парафіяльны касьцёл Беззаганнага Зачацьця
Парафіяльны касьцёл Беззаганнага Зачацьця
Краіна Аўстрыя
Места Вена
Каардынаты 48°10′33″ пн. ш. 16°24′47″ у. д. / 48.17583° пн. ш. 16.41306° у. д. / 48.17583; 16.41306Каардынаты: 48°10′33″ пн. ш. 16°24′47″ у. д. / 48.17583° пн. ш. 16.41306° у. д. / 48.17583; 16.41306
Канфэсія рыма-каталіцтва
Эпархія Венская архідыяцэзія 
Тып будынка касьцёл
Архітэктурны стыль нэараманскі
Аўтар праекту Гайнрых фон Фэрштэль
Будаваньне 19071910 гады
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейны
Сайт pfarreneusimmering.at
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Аўстрыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцё́л Беззага́ннага Зача́цьця Найсьвяце́йшай Па́нны Мары́і — рыма-каталіцкі парафіяльны храм (па-нямецку: Pfarrkirche) у 11-м раёне Вены — Зымэрынгу. Занесены ў сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Вены[1].

Мінуўшчына

рэдагаваць

У другой палове XIX стагодзьдзя з-за хуткага росту колькасьці насельніцтва Зымэрынгу паўстала неабходнасьць будаўніцтва новага храму замест старога парафіяльнага(de). Аднак будаўніцтва пачалося толькі ў 1907 року. Архітэктарам стаў Гайнрых фон Фэрштэль, які ўжо пабудаваў у Вене Касьцёл абету(de).

Асьвечаньне царквы адбылося праз тры гады, 7 сьнежня 1910, у прысутнасьці кайзэра Франца Ёзэфа I і арцыбіскупа Венскай архідыяцэзіі Франца Хавіера Наля.

У часе Другой сусьветнай вайны сакрыстыя храму была разбураная пры бамбаваньні, ад чаго загінулі 14 чалавек. У 1999 адбыўся капітальны рамонт будынку.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл пабудаваны ў нэараманскім стылі і стаў адной зь першых жалезабэтонных збудаваньняў у Вене. Адметная асабліваць — 56-мэтровыя вежы са спэцыфічнымі дахамі.

У 1958 року ў касьцёл быў перавезены алтар з кляштарнага касьцёлу Клёстэрнойбург(de), зроблены ў 1833.

Літаратура

рэдагаваць
  • Wolfgang J. Bandion. Steinerne Zeugen des Glaubens. Die heiligen Stätten der Stadt Wien. — Wien: Herold Verlag, 1989. — С. 228f. — ISBN 3-7008-0375-3
  • Hans Havelka. Simmering. Geschichte des 11. Wiener Gemeindebezirkes und seiner alten Orte. — Wien: Jugend und Volk, 1983. — ISBN 3-7141-6230-5
  • Alfred Missong. Heiliges Wien. Ein Führer durch Wiens Kirchen und Kapellen. — Wien: Gsur & Co, 1933. — С. 186.
  1. ^ Wien unbewegliche und archäologische Denkmale unter Denk malschutz (rechtlich nicht verbindlich) (ням.) (pdf). Bundesdenkmalamt. Праверана 6 лютага 2016 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць