Кастусь Шавель
беларускі паэт
Касту́сь Шавель (5 чэрвеня 1912, в.Кухцічы, Узьдзенскі раён — 19 жніўня 1987) — беларускі паэт.
Кастусь Шавель | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 5 чэрвеня 1912 |
Памёр | 19 жніўня 1987 (75 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, бугальтар |
ЖыцьцяпісРэдагаваць
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут у 1938 годзе. Падчас вайны выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Негарэльскай сярэдняй школе. Пасьля вызваленьня Беларусі ў 1944 годзе быў прызваны ў Савецкую Армію. Пасьля быў арыштаваны і адпраўлены ў ГУЛАГ за калябарацыю. З 1956 году працаваў бугальтарам у калгасе імя Ільіча Ўзьдзенскага раёну.
За некалькі гадоў да сьмерці ягоная заява на ўступленьне ў Саюз пісьменьнікаў БССР была адхілена за працу ў школе падчас вайны, нягледзячы на заступніцтва Ніла Гілевіча і Максіма Танка[1].
ТворчасьцьРэдагаваць
Пачаў друкавацца ў 1927 годзе (часопіс «Беларускі піянэр»).
Кнігі паэзііРэдагаваць
- 1967 — «Мой кут салаўіны»
- 1977 — «Музыка нівы»
- 1978 — «Пахне бяроста»
- 1981 — «Цалуйце хлеб»
- 1983 — «Асеньнія пракосы»
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Між роспаччу і надзеяй», Ніл Гілевіч
ЛітаратураРэдагаваць
- Беларускія пісьменьнікі: 1917—1990. Менск: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X