Сямёнавіцкі сельсавет
Сямёнавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйным цэнтрам была вёска Сямёнавічы.
Гісторыя
рэдагаваць20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўзьдзенскага раёну Менскай акругі. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Койданаўскага раёну. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўзьдзенскаму раёну.
28 траўня 2013 году згодна з пастановай Менскага абласнога савету дэпутатаў сельсавет скасаваны, вёскі Броды 1, Броды 2, Кухцічы, Ракашычы і пасёлак Здаровец перададзеныя Нёманскаму сельсавету, вёскі Астравок, Буковічы, Куль, Ластаўшчына, Падсадзкія, Пад’ельнікі, Сямёнавічы і пасёлкі Астравок, Буковічы, Первамайск перададзеныя Ўзьдзенскаму сельсавету[1].
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 569
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 8