Карпарацыя монстраў
«Карпарацыя монстраў» (па-ангельску: Monsters, Inc.) — амэрыканскі анімацыйны камэдыйны фільм 2001 году, зроблены студыяй Pixar на замову кампаніі Walt Disney Pictures[4]. Арыгінальную агучку вырабілі Джон Гудман, Білі Крыстал, Стыў Бушэмі, Джэймз Кобэрн, Мэры Гібс і Джэніфэр Тылі. Рэжысэрам фільму быў Піт Доктэр, для якога гэтая праца стала дэбютнай на пасадзе рэжысэра. Сурэжысэрамі былі Лі Анкрыч і Дэйвід Сылвэрман. Прадусавала кінастужку Дарла Андэрсан. Сцэнар для твору напісалі Эндру Стэнтан і Дэніел Герсан. У цэнтры фільму — два монстры, валасаты Джэймз П. «Салі» Саліван (Гудман) і ягоны аднавокі напарнік і найлепшы сябар Майк Вазоўскі (Крыстал), якія працуюць на фабрыцы па вытворчасьці энэргіі карпарацыі монстраў. Сілкаваньне паселічша робіцца на дзіцячым страху. У сьвеце монстраў лічыцца, што дзеці таксычныя, і калі маленькая чалавечая дзяўчынка Бу (Гібс) прабіраецца на фабрыку, яе трэба вярнуць дадому, пакуль не запозна.
Карпарацыя монстраў | |
па-ангельску: Monsters, Inc. | |
Жанр | сяброўскі фільм[d], дзіцячы фільм[d], фільм пра монстраў[d], фэнтэзійны фільм[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
Кампазытар | |
Вытворчасьць | Pixar[d] і Walt Disney Pictures[d] |
Распаўсюд | Walt Disney Studios Motion Pictures[d] і Дыснэй+[d] |
Дата выхаду | 2 лістапада 2001, 31 студзеня 2002[2], 23 кастрычніка 2001 і 2001 |
Працягласьць | 92 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 115 000 000 $[3] |
Прыбытак | 579 707 738 $[3] і 290 642 256 $[3] |
Наступны | Унівэрсытэт монстраў[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьУ сьвеце, населеным монстрамі, горад Манстропаль выкарыстоўвае крыкі чалавечых дзяцей дзеля здабыцьця энэргіі. На фабрыцы «Карпарацыі монстраў» дасьведчаныя монстры працуюць пужальнікамі дзяцей, выходзячы скрозь парталы празь дзьверы шафы да дзяцей, палохаючы іх і зьбіраючы, такім чынам, іхныя крыкі. Праца зьяўляецца небясьпечнай, бо дзеці лічацца таксычнымі і здольнымі забіць монстра празь фізычны кантакт. Вытворчасьць энэргіі скарачаецца, бо дзеці ўсё менш баяцца монстраў, але генэральны дырэктар кампаніі Гэнры Дж. Вадашчуп III поўны рашучасьці прадухіліць разбурэньне кампаніі.
Аднойчы ўвечары пасьля працы, пужальнік найвышэйшага рангу Джэймз П. «Салі» Саліван выяўляе, што на станцыі ягонага канкурэнта Рэндала Богса пакінутыя актыўныя дзьверы парталу. Ён аглядае дзьверы і выпадкова ўпускае на фабрыку маладую чалавечую дзяўчыну. Напалоханы Салі беспасьпяхова спрабуе вярнуць яе назад, але яна ўцякае з фабрыкі ў Манстраполіс. Іншыя монстры ў сусі-рэстарацыі бачаць дзяўчынкі і выклікаюць Камітэт Дзіцячай Пагрозы (КДП), аднак Салі і ягоны памочнік Майк Вазоўскі забіраюць дзяўчынку раней і адвозяць да сябе ў хату, каб схаваць. Вымушаны трымаць дзяўчынку ў сваёй кватэры на ноч, Салі неўзабаве разумее, што дзяўчына не таксычная і ейны сьмех здольны генэраваць больш энэргіі, чым крыкі. На наступны дзень на працы Салі і Майк пераапранаюць дзяўчынку ў монстра. Майк хоча вярнуць яе ў любыя старыя дзьверы, але Салі хоча вярнуць яе ў менавіта да ейнага сапраўнага дому. Пакуль Майк шукае ейныя дзьверы, Салі прывязваецца да яе і дае ёй мянушку Бу. Рэндал, які чакае дзяўчынку ў поберы, выпадкова захоплівае Майка і раскрывае яму свой плян па выкраданьні дзяцей, каб зьбіраць больш энэргія зь іхных крыкаў. Салі ратуе Майка, і яны зьбіраюцца паведаміць Вадашчупу аб пляне Рэндала. Знайшоўшы кіраўніка ў пакоі мадэляваньня страху, Салі на ягонае патрабаваньне дэманструе мэтады застрашваньня новым супрацоўнікам, чым выпадкова палохае Бу. Выяўляецца, што Вадашчуп абазнаны ў Рэндалавых плянах. Ён выкрадае Бу, а Майка і Салі праз партал высылае ў Гімалаі.
Салі знаходзіць шлях назад у сьвет монстраў, але Майк адмаўляецца ісьці зь ім. Увайшоўшы на фабрыку ў самоце, Салі ратуе Бу, але Рэндал спрабуе яго забіць. Майк вяртаецца, каб замірыцца з Салі. Паміж Рэндалам ды галоўнымі героямі адбываецца бойка, у выніку чаго Рэндал назаўжды трапляе ў сьвет людзей. Калі Майк і Салі, нарэшце, знаходзяць дзьверы Бу, Вадашчуп у суправаджэньні агентаў КДП спрабуе арыштаваць іх, аднак Майк адцягвае ўвагу, што дае мажлівасьць Салі і Бу ўцячы. Вадашчуп раскрывае сваю змову з мэтай выкрасьці столькі дзяцей, колькі неабходна, каб утрымаць кампанію ад краху. Майк запісвае вымову, дзякуючы якой арыштоўваюць Ватэрнуза. Дырэктар КДП пад прыкрыцьцём дазваляе Салі выправіць Бу дадому, але ўмовай гэтага кроку ёсьць зьнішчэньне дзьверэй Бу назаўсёды. Салі і Бу разьвітваюцца.
Пасьля гэтага на прапанову Салі фабрыка пераабсталёўваецца, бо цяпер мэтад вытворчасьці электраэнэргіі кампаніі палягае на зборы дзіцячага сьмеху замест крыкаў. Выявілася, што сьмех у дзесяць разоў больш магутны за крых. Пасьля выхаду з энэргетычнай крызы фабрыка цяпер сканцэнтравана на тым, каб змусіць дзяцей сьмяяцца. Майк становіцца галоўным комікам кампаніі, а Салі прызначаны новым генэральным дырэктарам. Празь некаторы час Майк зьдзіўляе Салі пераробленымі дзьвярыма Бу. Салі ўваходзіць у дзьверы і сустракаецца з Бу.
Беларуская агучка
рэдагавацьАфіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[5].
Ролі агучвалі:
- Майк Вазоўскі — Зьміцер Давідовіч
- Джэймз П. Саліван — Максім Карасьцялёў
- Бу — Аліса Немчанінава
- Сэлія — Аксана Чывялёва
- Вадашчуп — Ігар Сідорчык
- Роза — Ірына Кабанава
А таксама: Сяргей Жбанкоў, Уладзіслаў Вінаградаў, Сьвятлана Цімохіна, Эдуард Вайніловіч, Сяргей Кілеса, Раман Падаляка, Кірыл Акуленец ды іншыя.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б выгрузка зьвестак Freebase — Google.
- ^ IMDb (анг.) — 1990.
- ^ а б в Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ Taylor, Drew (21.12.2012). «Review: 'Monsters, Inc.' In 3D Is Just As Much Fun As It Was The First Time Around». IndieWire.
- ^ VOKA выпусціў "Карпарацыю монстраў" ў беларускім дубляжы 2022-11-03 г. Праверана 2022-11-03 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Карпарацыя монстраў (анг.) на сайце IMDb
- Карпарацыя монстраў на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Карпарацыя монстраў на Metacritic