Стыў Бушэмі

амэрыканскі актор і рэжысэр

Сты́вэн Ві́нсэнт Бушэ́мі (па-ангельску: Steven Vincent Buscemi; нар. 13 сьнежня 1957, Бруклін, Нью-Ёрк, ЗША) — амэрыканскі актор і рэжысэр. Ляўрэат прэміяў «Эмі» і «Залаты Глёбус».

Стыў Бушэмі
па-ангельску: Steven Vincent Buscemi
Дата нараджэньня 13 сьнежня 1957(1957-12-13)[1][2][3][…] (66 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак тэлеактор, кінаактор, кінарэжысэр, кінапрадусар, характарны актор, сцэнарыст, тэлерэжысэр, тэатральны актор, актор агучваньня, актор, пажарнік, рэжысэр, комік, пісьменьнік, прадусар
Дзеці Lucian Buscemi[d]
Узнагароды
прэмія «Незалежны дух» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (1993) прэмія Нацыянальнага таварыства кінакрытыкаў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2001) прэмія «Незалежны дух» за найлепшую мужчынскую ролю другога пляну[d] (2002) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным сэрыяле[d] (2011) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за найлепшую мужчынскую ролю ў драматычным сэрыяле[d] (2012) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША за выдатны акторскі склад у драматычным сэрыяле[d] (2012) прэмія «Залаты Глёбус» за найлепшую мужчынскую ролю — драма[d] (2011) прэмія Гільдыі кінаактораў ЗША[d] (2010) Незалежны дух[d] (1992)
IMDb ID nm0000114

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў Брукліне ў сям’і санітарнага работніка італьянскага паходжаньня, які служыў у войску і браў удзел у Карэйскай вайне. Мае двух братоў, адзін зь якіх таксама стаў акторам. Гадаваўся каталіком[5]. У школе займаўся барацьбой, выступаючы за школьную каманду, і браў удзел у драматычнай трупе.

Вядомасьць Бушэмі прынесьлі такія фільмы, як то «Разьвітальныя позіркі» (1986), «Нью-Ёрскія гісторыі» (1989), «Таямнічы цягнік» (1989), «Шалёныя псы» (1992), «Роспачны» (1995), «Паветраная турма» (1997), «Армагедон» (1998), «Шэрая зона» (2001), «Прывідны сьвет» (2001), «Вялікая рыба» (2003) і «Сьмерць Сталіна» (2017). Ён таксама вядомы дзякуючы супрацоўніцтву з братамі Коэн, у якіх здымаўся ў фільмах «Мілерава скрыжаваньне» (1990), «Бартан Фінк» (1991), «Падручны Гадсакера» (1994), «Фарга» (1996) і «Вялікі Лябоўскі» 1998).

На тэлебачаньні Бушэмі вядомы дзякуючы ролі Накі Томпсана ў крымінальным тэлесэрыяле «Падпольная імпэрыя» (2010—2014), якая прынесла яму прэмію «Залаты Глёбус», дзьве прэміі Гільдыі кінаактораў ЗША, а таксама дзьве намінацыі на «Эмі». Бушэмі дэбютаваў у якасьці рэжысэра ў 1996 годзе, зь фільмам «Пад шатамі крон». Ён таксама зьняў фільмы «Зьверафабрыка» (2000), «Самотны Джым» (2005) і «Інтэрвію» (2007), і эпізоды такіх сэрыялаў, як то «Забойны аддзел», «Клан Сапрана», «Турма Оз», «30 уразаў» і «Мэдычная сястра Джэкі».

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць