Карнэль Пялікша
Карнэль Ігнатавіч Пялікша (Пелікша) (1823 в.Сталавічы — 12 ліпеня (12 сакавіка?) 1872) — адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў.
Біяграфія
рэдагавацьНавучаўся ў Слуцку, пасьля ў дваранскім унівэрсытэце ў Вільні. Меў маёнтак ў Горках каля Менску, дзе захоўваў багатую бібліятэку. Заснаваў тамака школу і шпіталь.
Пад час паўстаньня зь вясны да восені 1863 — цывільны начальнік Менскага ваяводзтва. Са згоды Кастуся Каліноўскага пасьля зьёхаў за мяжу. Царскімі ўладамі завочна прысуджаны да сьмерці. Маёнтак і ўласнасьць канфіскаваная.
Жыў у Францыі, Італіі, Румыніі, Галіцыі.
У 1872 падараваў музэю князёў Любамірскіх у Львове габэлен Карэліцкай мануфактуры 18 стагодзьдзя «Бітва пад Славечна», якая цяпер захоўваецца ў гістарычным музэі Львова.
Лічыцца, што яго вобраз скарыстаў Крашэўскі ў сваёй аповесьці «Дзівакі» 1853.