Каралеўства Свадыя

Карале́ўства Сва́дыя або Сва́дыя (па-ангельску: Kingdom of Swadia) — выдуманая сярэднявечная краіна з сэрыі гульняў «Mount & Blade». Каралеўства знаходзіцца ў Цэнтральнай Кальрадыі, з-за чаго мяжуе з усімі фракцыямі Warband, акром Саранідзкага султанату. Свадзкія землі адносна бясьпечныя для гандлёвых шляхоў. На землях дзяржавы самыя распаўсюджаныя злачынцы — лясныя бандыты, а гэтаксама горныя ля ракі на мяжы з Каралеўствам родакаў. Каралём зьяўляецца Гарлаўс (па-ангельску: King Harlaus), адзін наймацнейшых лордаў гульні. Прэтэндэнт на трон свадаў — Ізоля Сунская (па-ангельску: Lady Isolla of Suno), пляменьніца Гарлаўса. Сталіцай дзяржавы зьяўляецца Правэн (па-ангельску: Praven).

Каралеўства Свадыя
[[Уляндыя|]]
XIII стагодзьдзе
Герб Каралеўства Свадыя
Герб
Месцазнаходжаньне Каралеўства Свадыя

Каралеўства Свадыя знаходзіцца ў цэнтры Кальрадыі, між нордаў й родакаў

Сталіца Правэн
Форма кіраваньня
кароль
манархія
Гарлаўс
Этнічны склад свады (таксама свадыйцы)
Валюта дынар


Сымбалі рэдагаваць

Нацыянальнай жывёлай свадаў зьяўляецца леў, які намаляваны на іх гербе й на сьцягу караля Гарлаўса.

Зьяўленьне ў гульні рэдагаваць

Свадыя — найстарэйшая фракцыя ў гульні, яна зьявілася там у вэрсіі 0.202.

Паселішчы рэдагаваць

Свадыя мае 4 месты, 9 замкаў і 21 вёску.

Характарыстыка рэдагаваць

Перавагі рэдагаваць

  • Выдатная ўдарная ды цяжкая коньніца.
  • Надзейная цяжкая пяхота.
  • Войска пасуе як да абароны, гэтак і для нападу.

Слабасьці рэдагаваць

  • Дрэнныя арбалетчыкм.
  • Надта абмежаваная процікавалерыйная пяхота.
  • Дарагія войскі.

Жаўнерства рэдагаваць

Дрэва разьвіцьця свадыйскага жаўнера
1 Свадыйскі добраахвотнік (Swadian Recruit)
2 Свадыйскі апалчэнец (Swadian Militia)
3 Свадыйскі застрэльнік (Swadian Skirmisher) Свадыйскі жаўнер(Swadian Footman)
4 Свадзкі арбалетчык (Swadian Crossbowman) Свадзкі ваяр (Swadian Infantry) Свадзкі цяжкі вершнік (Swadian Man-at-Arms)
5 Свадзкі меткі арбалетчык (Swadian Sharpshooter) Свадзкі сяржант (Swadian Sergeant) Свадзкі рыцар (Swadian Knight)

Прататып рэдагаваць

Каралеўства Свадыя зробленае на ўзорзаходнеэўрапейскіх каралеўстваў. Гэты вынік робіцца зь некалькіх прычынаў:

  • Назва дзяржавы можа быць натхнёная імем «герцагства Швабія», адным з самых уплывовых нямецкіх княстваў сярэднявечча.
  • У Warband лорды гаспадарства маюць тытул «граф».
  • Імёны свадзкіх лордаў гучаць досыць падобна да францускіх («Delinard», «Mirchaud», «Montewar») і нямецкіх імёнаў («Beranz», «Haringoth», «Stamar»).
  • Выгляд жаўнераў, асабліва коньніцы, нагадвае жаўнераў сярэднявечнай Заходняе Эўропы.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

Артыкул пра Свадыю па-ангельску

Артыкул пра Свадыю па-расейску

Артыкул пра Свадыю па-польску